У інтэрв’ю «Rzeczpospolita» ён адзначае, што няма сігналаў аб тым, што канфлікт можа мець мілітарны характар. Адначасова цяжка не ўспрымаць сітуацыю ў адарванні ад таго, што адбываецца і што можа неўзабаве адбыцца ў адносінах Расіі і Захада ды Расіі і Украіны.
Паводле Мацея Радзівіла, з Лукашэнкам трэба размаўляць. «Краіны ЕС маюць нармальныя дыпламатычныя стасункі з многімі краінамі, якімі кіруюць недэмакратычныя лідары. Розніца заключаецца ў тым, што Беларусь знаходзіцца ў Еўропе. Размовы неабходныя, але яны не могуць абмяжоўвацца толькі да пытання ўцекачоў, яны павінны ў першую чаргу закранаць лёс палітычных вязняў», – кажа Мацей Радзівіл.
Паводле яго, вяртанне да сітуацыі да выбараў 2020 году знаходзіцца ў сферы мараў. Сітуацыя нагадвае яму 80-ыя ў Польшчы. Войцех Ярузэльскі час ад часу вызваляў палітвязняў па амністыя, а краіны Захаду не спынялі з ім кантакту нават у моманты завастрэння сітуацыі. Гэта пагоршыла б сітуацыю апазіцыі. «Варта браць прыклад з нашай гісторыі. Спыненне адносін Захаду з генералам Ярузэльскім у той час нічога б не дало. Лукашэнка мог бы чэрпаць з гэтага досвед», – лічыць суразмоўца газеты.
ав