Беларуская Служба

У Беларусі закрываюцца польскія школы, спыніў працу Польскі інстытут у Мінску

29.11.2021 15:08
У Беларусі закрываюцца польскія школы, дзейнасць пасольства Польшчы зведзеная да мінімуму.
Аўдыё
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі gov.pl

Слухайце далучаны файл!

На мінулым тыдні ў Варшаве адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. Цырымонія ўручэння ўпершыню была не ў Беларусі. Прэмію ад пачатку падтрымлівала пасольства Беларусі ў Польшчы.

Пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі кажа, што для пасольства было і застаецца важным падтрымліваць культурныя сувязі паміж краінамі:

– Гэта вельмі важная падзея. Мы, як Пасольства ў Мінску, заўсёды падтрымлівалі гэтую прэміі. Важна, каб беларускія пісьменнікі маглі пісаць творы на сваёй роднай мове, каб мы іх бачылі, што яны ёсць. Мы ўсе ведаем, па якіх абставінах уручэнне адбываецца не ў Мінску.

Таксама я звярнуўся да пісьменнікаў, каб яны асэнсоўвалі як творцы наша суседства – палякаў і беларусаў, як мы бачым адзін аднаго.

Пасол Рэспублікі Польшча Артур Міхальскі кажа, што многія праграмы давялося згарнуць. Спыненая і дзейнасць Інстытута Польскага, які шмат рабіў для прамоцыі польскай культуры ў Беларусі. Дыпламат нагадаў і пра сотні палітзняволеных, у тым ліку прадстаўнікоў польскай меншасці.

Нагадаем, у кастрычніку 2020 года Польшча і Беларусь узаемна адклікалі паслоў для кансультацый. Гэта адбылося на фоне абвастрэння адносін паміж краінамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, афіцыйныя вынікі якіх не прызнаныя Захадам.

Рэдактар партала znadniemna.pl Анджэй Пісальнік, актывіст польскай меншасці ў Беларусі кажа, што цяпер дзейнасць Саюза палякаў у Беларусі замарожаная.
Больш за тое, па ўсёй краіне закрываюцца польскія школы – адукацыйныя ўстановы, дзе дзеці і дарослыя маглі вывучаць польскую мову.

Цяпер у турме ў Беларусі знаходзяцца двое прадстаўнікоў польскай меншасці. Гэта Анжаліка Борыс – старшыня непрызнанага ўладамі «Саюза палякаў Беларусі». Яна была затрыманая ў сакавіку ў Гродне. З’яўляецца фігуранткай крымінальнай справы аб дзеяннях, накіраваных на распальванне варожасці, рэабілітацыю нацызму. Па гэтай жа справе затрыманы і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА журналіст Анджэй Пачобут.

вх

Таццяна Нядбай: Некаторыя пісьменнікі пачынаюць ствараць літаратуру толькі апынуўшыся ў бяспецы

25.11.2021 15:02
Ужо заўтра будуць абвешчаныя лаўрэаты дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройца.

Цыкл прэзентацый новага раману Ул. Някляева распачынаецца ў Польшчы (расклад)

26.11.2021 12:11
"У перакладзе гэта "Геена вогненная". Ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана апынуліся сёння…".