Беларуская Служба

Польшча адзначыла 103-ю гадавіну з моманту стварэння Ваенна-марскіх сіл

29.11.2021 16:46
З гэтай нагоды ў горадзе Гдыня, які з’яўляецца галоўнай базай ВМС краіны, адбыўся Марскі пікнік.
        103-
Парад польскіх маракоў на вуліцах Гдыні за нагоды 103-й гадавіны ВМС PAP/Marcin Gadomski

Польшча адзначыла 103-ю гадавіну з моманту стварэння Ваенна-марскіх сіл. 28 лістапада 1918 года маршал Юзэф Пілсудскі выдаў дэкрэт аб стварэнні ВМС маладой дзяржавы, паведамляе вайсковы партал Defence24.pl. Дарэчы, цікавая рэчы: тады Польшча яшчэ не мела выхада да мора.

Кіраўніком Секцыі Ваенна-марскіх сіл пры Міністэрстве вайсковых спраў быў прызначаны палкоўнік (камандор) ВМС Багуміл Навотны, які да гэтага служыў у флоце Аўстра-Венгерскай Імперыі. Такім чынам, 28 лістапада з’яўляецца святам Ваенна-марскіх сіл Польшчы.

З гэтай нагоды ў горадзе Гдыня, які з’яўляецца галоўнай базай ВМС краіны, адбыўся Марскі пікнік. Жыхары і госці горада з нагоды свята ВМС маглі ўбачыць і пабываць на борце ваенных караблёў (тральшчыка, вучэбнага карабля, малога ракетнага карабля), на якіх афіцэры і матросы выступілі ў ролі экскурсаводаў. А на адным з караблёў быў адкрыты пункт вакцынацыі супраць COVID-19.

У сваю чаргу на беразе можна было азнаёміцца з тэхнікай і ўзбраеннем берагавых сіл ВМС Польшчы, паведамляе вайсковы партал Defence24.pl.

вс