Беларуская Служба

Немцы стараюцца пераканаць амерыканскіх кангрэсменаў у тым, каб яны не ўводзілі новых санкцый супраць газаправоду «Паўночны паток–2»

29.11.2021 14:13
Немцы стараюцца пераканаць амерыканскіх кангрэсменаў у тым, каб яны не ўводзілі новых санкцый супраць газаправоду «Паўночны паток–2»
Prace instalacyjne przy Nord Stream 2
Prace instalacyjne przy Nord Stream 2 Shutterstock/eleonimages

Партал Energetyka24.pl піша пра тое, што немцы стараюцца пераканаць амерыканскіх кангрэсменаў у тым, каб яны не ўводзілі новых санкцый супраць газаправоду «Паўночны паток–2». Рэсурс спасылаецца на заходнія СМІ, якім удалося раздабыць неафіцыйны дакумент з пасольства Германіі ў ЗША.

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што ўвядзенне амерыканскіх санкцый супраць энергетычнага праекту, які з’яўляецца ў тым ліку нямецкім, «стала б перамогай Уладзіміра Пуціна». Гэта абгрунтоўваецца тым, што Германія і ЗША – саюзнікі, і ўвядзенне санкцый Вашынгтонам супраць саюзніка было б на руку Крамлю.

У дакуменце таксама гаворыцца пра тое, што Германія закончыць сертыфікацыю «Паўночнага патоку–2» у ліпені–верасні наступнага года, паведамляе партал Energetyka24.pl.

вс