Мала таго, што людзей садзяць у турму за дэманстрацыю чалавечнасці, над арыштаванымі працягваюць здзекавацца. Псуюць іх маёмасць, пазбаўляюць жытла. Канца рэпрэсіям не бачна, кажуць праваабаронцы.
Каб у гэтым пераканацца дастаткова пазнаёміцца з апошнімі паведамленнямі. У Мінску затрымалі жонку кампазітара Віктара Капытько Наталлю. Год таму ў дзень гібелі Рамана Бандарэнкі яна запаліла ў акне свечку. Цяпер жанчына за кратамі, сёння суд, паведаміла журналістка Ірына Халіп. У якасці доказу міліцэйскія здымкі з вуліцы акон дамоў, дзе гараць свечкі.
На 14 сутак арыштавалі актывістку грамадскага аб'яднання «Звяно» Юлію Сяменчанку. Арганізацыя займалася развіццём дзяцей і бацькоў, папулярызацыяй адказнага і здаровага ладу жыцця. Лукашысты абвінавачваюць арганізацыю ў падтыхтоўцы масавых пратэстаў. Арышт здзейснены з адной мэтай – змусіць даць паклёпніцкія паказанні, заяўляюць калегі.
На 4 гады асудзілі маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар. Яе прызналі вінаватай у стварэнне экстрэмісцкага фармавання, арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.
У Беларусі не спыняецца кампанія рэпрэсій, якая не мае нічога агульнага з правам і законнасцю, кажа праваабаронца “Вясны” Зміцер Салаўёў.
Слухайце аўдыёфайл
Размаўляў Юры Ліхтаровіч