Беларуская Служба

Новаабраны канцлер Германіі падчас другога замежнага візіту наведае Польшчу

09.12.2021 12:29
Гэта ўжо стала традыцыяй з часоў Гельмута Коля, што новы кіраўнік Германіі першай наведвае сталіцу Францыю, а другой – сталіцу Польшчы.
  .
Канцлер Германіі О. Шольцфота: PAP/EPA/CLEMENS BILAN / POOL

Выданне Rzeczpospolita піша пра новага канцлера Германіі Олафа Шольц (Olaf Scholz). Ён стаў першым кіраўніком нямецкай дзяржавы, які ўзначаліў кааліцыю трох палітычных груповак. Самай важнай задачай новы канцлер лічыць барацьбу з пандэміяй. Гэтая тэматыка будзе абмяркоўвацца ў пятніцу ў Бундэстагу, пойдзе гаворка між іншым пра абавязковую вакцынацыю. У гэтым жа часе Шольц адправіцца ў першае замежнае падарожжа – у Парыж.

Гэта ўжо стала традыцыяй з часоў канцлера Гельмута Коля, што новаабраны кіраўнік Германіі першай наведвае сталіцу Францыю, а другой – сталіцу Польшчы. У пятніцу ў Варшаву завітае таксама новы міністр замежных спраў Германіі Аналена Бэрбок (Annalena Baerbock). Немцы імкнуцца да добрай супрацы з Польшчай, якую яны, незалежна ад палітычных зменаў, лічаць сваім важнейшым партнёрам, – прыводзіць выданне словы Каі-Олафа Ланга з нямецкага фонду Wissenschauf und Politik.

Падарожжа ў Варшаву – гэта таксама сігнал у напрамку Расіі ды іншых дзяржаваў, што Германія дэманструе адзінства Еўрапейскага Саюза і салідарнасць з Польшчаю, асабліва беручы пад увагу сітуацыю на польска-беларускай мяжы і канцэнтрацыю расійскіх войскаў на мяжы з Украінай.

Аднак геапалітычныя выклікі не будуць адзінай тэмай перамоваў падчас візіту высокапастаўленых нямецкіх гасцей у Польшчу. Пойдзе гаворка таксама пра вяршэнства закона ў краінах ЕС, будучыню супольнасці і ахову клімату. Гэтыя тэмы выклікаюць у Варшаве значнае занепакаенне. Тым не менш, візіты маюць вялізнае сімвалічнае значэнне, яны паказваюць імкненне Германіі да супрацы, нягледзячы на антынямецкую рыторыку дзейснага польскага ўраду.

Rzeczpospolita/нг