Замест яе прызначаны цяпер ужо былы міністр адукацыі - камуніст Карпенка. Што азначае гэтая замена за пару месяцаў да рэферэндуму?
Ярмошына сама назвала сябе “наменклатурнай Папялушкай”. Раніцай 14 лістапада 1996 года яна выехала з Бабруйска на пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі як прадстаўнік Магілёўскай вобласці, а наступнай раніцай была прызначаная выконваючай абавязкі старшыні камісіі. За адзін дзень яна ператварылася са звычайнага юрысконсульта ў старшыню Цэнтрвыбаркама і заставалася ёй 25 гадоў.
Што прынесла Ярмошына ў выбарчы працэс у Беларусі? Чым можа быць выклікана яе адстаўка, як гэта паўплывае на будучыя выбары? Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з праваабаронцам шматгадовым арганізатарам назірання за выбарамі ў Беларусі Зміцерам Салаўёвым.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце гукавы файл