Няясная будучыня Беларусі – артыкул пад такой назвай друкуе «Rzeczpopolita». У Літве выбухнуў палітычны крызіс, звязаны з транзітам беларускіх угнаенняў. Ён працягваўся, нягледзячы на санкцыі. У адстаўку падалі вядучыя палітыкі. Выданне піша, што сітуацыя можа нават закончыцца адстаўкаю цэлага ўрада.
Ці гэтыя праблемы ўплываюць на працу віленскага штаба Святланы Ціханоўскай?
–Такія палітычныя крызісы адцягваюць увагу ад галоўнай тэмы – Беларусі. Лукашэнка радуецца, што па прычыне санкцый у Літве пачаліся такія праблемы, – кажа выданню Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.
-Усё выглядае так, што Літва апынулася ў патавай сітуацыі ў адносінах з Мінскам. Застаецца ўжо толькі канфрантацыя, да якой мы не гатовыя. Але што далей, – пытаецца літоўскі палітолаг Сарунас Ліекіс.
Адказ на гэтае пытанне не прагучаў таксама ў чацвер падчас сустрэчы з польскім прэзідэнтам Анджэем Дудам.
За кулісамі праціўнікі беларускага рэжыму казалі пра тое, што звязаныя з Лукашэнкам бізнесмены абыходзяць санкцыі, перапісваюць свае фірмы і актывы на іншых. У апазіцыі таксама гаворыцца пра тое, што ў Еўропе няма адзінай пазіцыі, калі казаць пра палітыку ў дачыненні да Мінска і неафіцыйна гавораць пра Венгрыю. Святлана Ціханоўская была ва ўсіх еўрапейскіх краінах, у Венгрыю дагэтуль яе не запрасілі. Кіраўнік венгерскай дыпламатыі нядаўна сустрэўся ў Стакгольме з Уладзімірам Макеем.
Гаворыцца і пра тое, што калі б тэма Беларусі знікла з еўрапейскіх СМІ, то група прыхільнікаў прынамсі частковай адмены санкцый магла б вырасці. Усё ж самае галоўнае пытанне, якое задае сабе апазіцыя, гэта: як хутка з турмаў выйдуць іх блізкія і знаёмыя. І ці ім будзе куды вярнуцца, беручы пад увагу прыспешаную інтэграцыю Беларусі і Расіі?
ав