Беларуская Служба

Лукашэнка: Занадта шмат у нас кіраўнікоў, якія займаюць антыдзяржаўную пазіцыю

18.12.2021 09:11
Перадача мінскага аглядальніка Уладзіміра Падгола «Паміж радкоў».
Аўдыё
  • Лукашэнка: Занадта шмат у нас кіраўнікоў, якія займаюць антыдзяржаўную пазіцыю
Уладзімір Падголradyjo.net

ЕЗ гатовы бязвыплатна перадаць РБ сучасныя вакцыны. Аляксандр Лукашэнка маўчыць, ягоныя паслугачы маўчаць. Раней ён казаў, што гэтыя вакцыны патрэбны апазіцыянерам, каб укалоцца і збегчы на Захад. Там атрымаць грошы і інструкцыі.
За вакцыны з РФ і Кітаю Беларусь плоціць грошы.

Лукашэнка ўрэшце сфармуляваў мэту, да якой мусіць рушыць беларускі народ. Саюз РБ і РФ.
У час размовы з Лукашэнкам журналістка з Турцыі пацікавілася перспектывамі развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, і спытала, ці будзе ў выніку гэта аб'яднанне падобна да Еўрасаюза.
«Гэты саюз будзе больш прагрэсіўным і больш стабільным, – адказаў кіраўнік дзяржавы. – Па-першае, таму, што мы ўлічым усе памылкі Еўрапейскага Саюза, каб іх не паўтараць».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што працэс інтэграцыі дзвюх дзяржаў будзе паступальным і не прывязаным да якіх-небудзь тэрмінаў, часавых параметраў: «Мы не ставім перад сабой ніякіх тэрмінаў – 2025, 2030 або нейкі там год. Мы будзем ісці крок за крокам, вырашаючы праблемы».

На тыдні Лукашэнка ўдакладніў абрысы ворагаў ад ЗША да ЕЗ. МЯРЗОТНІКІ, а палякі асабліва, хочуць уключыць РБ у свой склад заявіў дыктатар: Я не хачу, каб нашы дзеці былі парабкамі. Мы прайшлі той шлях, калі з-пад бізуна не выходзілі, калі бегалі ў лапцях і працавалі на ўсіх, – падкрэсліў ён. – Я не хачу, каб тут была Рэч Паспалітая, як нашы суседзі гавораць, ад «можа да можа». Яны хочуць усю Беларусь у склад Польшчы. Не будзе гэтага. Гэта наша краіна«

Працягваў Лукашэнка мяняць кадры: Ярмошыну на Карпенку. І кадры сілавікоў.
У Магілёве пры прызначэнні кіраўніка абласнога выканкама першымі на паседжанні выступілі старшыня абласнога КДБ і міліцыі. »Вы ў некаторай ступені самазаспакоіліся. Так, у нас, нібыта, у Магілёўскай вобласці не вельмі шумелі, крычалі (...) Мы проста не можам дапусціць паўтарэння мінулагодніх падзей. Каб нам не давялося зноў па вуліцы з аўтаматамі бегаць«.

Пагрозы ворагам: суд зняволіў С.Ціханоўскага на 18 гадоў, яго паплечнікаў таксама, і М.Статкевіча да 14 год.
Лукашэнка ў чацвер16 снежня правёў нараду па санкцыях і на ёй прагучала нечаканае сенсацыйные прызнаньне, што ў кіраўніцтве шмат ворагаў:
»Разбярыцеся асабліва з кіраўнікамі: занадта шмат у нас кіраўнікоў, якія займаюць антыдзяржаўную пазіцыю. І што мяне здзіўляе (гэта больш за ўсё ў Мінску): кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя. Ужо занадта шмат «разумных» там зʼявілася, якія гатовы за Прэмʼер-міністра працаваць, за Кіраўніка Адміністрацыі, кіраўнікоў парламента «, – адзначыў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу: ніхто нікому не забараняе мець свой пункт гледжання. »Кожны павінен мець свой пункт гледжання, вы яго і маеце. Я гэта ўспрымаю як дадзенасць. Але, дарагія мае, усе мы, якія сядзяць тут за гэтым сталом, і кіраўнікі, аб якіх я сказаў, абмежаваныя пэўнымі рамкамі – рамкамі кіраўніка. Калі ты хочаш быць абсалютна незалежным і заклікаць да санкцый, ваяваць супраць улады і іншае – вунь яны ў Літве, Польшчы сядзяць, там яшчэ ёсць вакансіі. Адтуль усё больш і больш хочуць назад вярнуцца. Што мы там вас не дастанем, і шэсць ці восем гадоў па новым законе вы не атрымаеце«, – сказаў узурпатар.

Лукашэнка памяняў Ярмошыну на Карпенку на чале ЦВК. Чаму? Выбары 2020 году прынеслі і наступныя вынікі:
Каля 200 участковых камісіяў у выніковых пратаколах зафіксавалі, што Святлана Ціханоўская набрала больш за 50%, а яшчэ каля 100 – што яна не дасягнула 50%, але набрала больш, чым Лукашэнка.
Калі прыкладна такі ж вынік атрымаецца на рэферэндуме па »новай« Канстытуцыі, тады гэта будзе катастрофа для Лукашэнкі. Вось таму ён і памяняў Ярмошыну на Карпенку.

Уладзімір Падгол