Беларуская Служба

Палітолаг: «Не ведаючы як уводзяцца расійскія войскі, мы таксама не будзем ведаць, ці будуць яны выходзіць увогуле»

26.01.2022 15:50
ЗША папярэдзілі рэжым Лукашэнкі, што за падтрымку Расіі ў яе намерах наступіць на Украіну, чакаюць чарговыя санкцыі; Дэмакратычныя апазіцыя б'е трывогу, што Беларусь стаіць на парозе рэальнай страты незалежнасці; Удзельнічаць, ці не ў канстытуцыйным рэферэндуме, а калі так, то якім чынам?
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

ЗША прыгразілі Беларусі «хуткім і рашучым адказам», калі Мінск дазволіць выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для нападу на Украіну, заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамента Нэд Прайс. Ён таксама дадаў, што ў такой сітуацыі НАТА можа пайсці на нарошчванне сіл у краінах-сябрах альянсу, якія мяжуюць з Беларуссю.

Як расшыфраваць гэтую заяву, гэтае выказванне выклікае надзею ці неспакой, страх?

Палітолаг Павал Усаў:  Гэта палітычны, дыпламатычны і псіхалагічны ціск на рэжым Лукашэнкі і папярэджанне, што паводзіны афіцыйнага Мінска без рэакцыі не застануцца.  Пытанне толькі ў якім фармаце можа быць гэты адказ. Адным з варыянтаў можа быць цэласны разрыў адносінаў, агульная палітычная ізаляцыя беларускага кіраўніцтва, то бок цалкам будуць прыпыненыя ўсе палітычныя, эканамічныя суадносіны, магчыма будзе ўведзена поўная блакада і ізаляцыя Беларусі, бо краіна будзе ўспрымацца як краіна агрэсар. Гэта канешне, вельмі негатыўна адаб'ецца і на грамадстве і на эканоміцы. Але трэба разумець, што фактычна будзе ў стане вайны не толькі з Украінай, але з усім заходнім светам.

*

У сваю чаргу, дэмакратычная апазіцыя б'е трывогу, што Беларусь стаіць на парозе рэальнай страты незалежнасці. «Калі мы гэта не разумеем, то мы не палітыкі а дылетанты» - кажа кіраўнік НАУ Павал Латушка. А Алег Талерчык з ініцыятывы BY_POL  звяртае ўвагу, што афіцыйны Мінск не дае інфармацыі, як будзе праходзіць вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.

Павал УсаўПа-першае, то ўвогуле няма інфармацыі як адбываецца ўвод расійскіх войскаў у Беларусь, няма інфармацыі пра колькасць жывой сілы, колькі расійскіх ваенных будуць прымаць удзел у вучэннях, дзе яны будуць размяркоўвацца, ці будуць назіральнікі? Мы, па сутнасці, нічога не ведаем пра дэталі гэтых манеўраў. На сённяшнім этапе вучэнняў «Саюзная рашучасць» фактычна праводзіцца перадыслакацыя расійскіх войскаў, якія ідуць з далёкай усходняй ваеннай акругі Расійскай Федэрацыі. Колькі эшалонаў? Ці сапраўды 250, у складзе якіх можа быць да 50 вагонаў? Усё паказвае, што вучэнні будуць адбывацца ў рэжыме сакрэтнасці. Не ведаючы як уводзяцца войскі, мы, безумоўна, таксама не будзем ведаць, як яны будуць выходзіць, ці будуць выходзіць увогуле.

*

ЦВК назваў даты датэрміновага галасавання на рэферэндуме аб Канстытуцыі: з аўторка, 22 лютага, па суботу, 26 лютага, уключна. Експерты і дэмакратычна настроеныя беларусы спрачаюцца ці варта прыняць удзел у гэтым рэфэрэндуме, а калі так, то ці зрабіць толькі яўку, пазначыўшы два адказы, што зробіць голас неважным. Ці прагаласаваць сур'ёзна.

Павал Усаў: На маю думку, было б лепш арганізаваць свой рэферэндум у якасці альтэрнатыўнага, палітычнага дэмакратычнага працэсу. Вынесці на разгляд пытанне Канстытуцыі, напр. з 1994г. Стварыць уласную выбарчую камісію. Галасаванне часткова правесці онлайн, а ў краінах, дзе вялікая дыяспара, правесці офлайн, стварыць выбарчыя камісіі, падлічыць галасы. Усё гэта зрабіць на фоне вялізарнай інфармацыйнай кампаніі і такім чынам паказаць прываблівасць альтэрнатыўнага праекту і яшчэ больш адцягнуць легітымнасць ад дзяржаўных інстытутаў. Гэтае галасаванне будзе мець псіхалагічнае значэнне для беларусаў, таму што ўдзел ці няўдзел на вынікі гэтага рэферэндуму не паўплываюць. Мабілізаваць грамадства на вулічныя акцыі дэмакртаычныя сілы не змогуць. Рэферэндум пройдзе па сцэнару ўладаў. Ён негатыўна адаб'ецца на настроі грамадства, на адносінах да Ціханоўскай. Хутчэй за ўсё, гэты рэферэндум пройдзе з вялікім знакам мінус для незалежных дэмакратычных сіл.

яс