Філосаф, публіцыст Уладзімір Мацкевіч патрабуе канкрэтных дзеянняў, то бок змены меры стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршэння следчых дзеянняў і прызначэння даты судовага працэсу.
7 лютага Уладзімера Мацкевіча наведаў у зняволенні ягоны адвакат. Пасля чатырох дзён галадоўкі Уладзімір Мацкевіч сцвярджае, што «ў цэлым адчувае сябе здавальняюча» і знаходзіцца «ў роўным настроі», бо ён падрыхтаваўся да галадоўкі маральна і фізічна.
Мацкевіча вінавацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. 8 лютага – 5-ы дзень ягонай галадоўкі.
– Мацкевіч – гэта філосаф у Беларусі. Яго задача, якую ён сам сабе ставіў, – думаць Беларусь, фармуляваць Беларусь. З’ехаць – значыць пайсці насуперак таму, што ён пісаў і казаў. Ён выбраў заставацца ў краіне, нягледзячы на тое, якім можа быць ягоны лёс.
Андрэй Ягораў, палітолаг, сябра і паплечнік Уладзіміра Мацкевіча, тлумачыць, што гэты крок – знак нязгоды з існуючай сітуацыяй, спроба прымусіць улады дзейнічаць паводле нейкіх правілаў.
– Гэта дзеянне, якое Мацкевіч лічыць адзіна магчымым у гэтай сітуацыі. Ён не згаджаецца з тым, што адбываецца, калі лічыць сябе невінаватым і не бачыць нагодаў для ўтрымання ў турме, і ўсе працэсуальныя тэрміны выйшлі, ён лічыць абсурдным знаходжанне ў турме. Прававыя механізмы не дзейнічаюць. Таму гэта супрацьпастаўленне сябе, свайго жыцця дзеючай сістэме.
Ён гатовы пайсці да канца, калі б ён не быў гатовы гэта зрабіць, то не распачынаў бы галадоўку. Мацкевіч вельмі прынцыповы чалавек. Гэта значыць, ён цалкам разумее, што, калі ён кажа пра галадоўку, то і мае на ўвазе галадоўку. І калі яго патрабаванні не будуць выкананыя, ён загіне.
Калегі і паплечнікі імкнуцца максімальна шырока распаўсюджваць інфармацыю пра гэтую галоўку пратэсту.
Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня, гэта адбылося пасля разгрому НДА, рэдакцый, журналісцкай супольнасці ў Беларусі. На той момант у краіне быў надзвычай высокі ўзровень небяспекі і страху. Спадар Уладзімір свядома вырашыў застацца ў Беларусі і нікуды не з’язджаць.
– Мацкевіч – гэта філосаф у Беларусі. Яго задача, якую ён сам сабе ставіў, – думаць Беларусь, фармуляваць Беларусь. І ў такіх абставінах з’ехаць – значыць пайсці насуперак таму, што ён пісаў і казаў. Таму, натуральна ён выбраў заставацца ў краіне, нягледзячы на тое, якім можа быць ягоны лёс, – гаворыць Андрэй Ягораў.
У Беларусі па стане на 8 лютага прызнана 1035 палітвязняў, і колькасць іх пастаянна павялічваецца.
вх