Rzeczpospolita піша, што вынік вайны Расіі супраць Украіны можа залежаць ад узбраення, якое перадаюць Украіне заходнія дзяржавы, у першую чаргу члены НАТА. На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыняў рашэнне выдзеліць на гэтыя мэты 350 мільёнаў долараў. У рамках гэтай праграмы ва Украіну цяпер прыбываюць амерыканскія зенітныя ракеты Stinger.
Аднак іншыя краіны, у тым ліку Польшча і Латвія, ужо пачалі адпраўляць Стынгеры ўкраінцам. Германія пачала з пастаўкі значна больш старых ракет Страла, вырабленых для ГДР Савецкім Саюзам, але Берлін абвясціў, што будзе пастаўлена і значна больш сучаснае абсталяванне, у тым ліку і Stingers.
Германія дазволіла Эстоніі адправіць супрацьтанкавыя ракеты Javelin, якія раней перадаў Талліну Берлін. Такую ж зброю амерыканцы перададуць і ўкраінцам. Швецыя і Фінляндыя, дзве нейтральныя дзяржавы, таксама далучыліся да ваеннай падтрымкі Украіны. Агулам больш за 20 краін ужо вырашылі падтрымаць украінскую армію тэхнікай і зброяй, у тым ліку Польшча, Бельгія, Чэхія, Канада, Францыя, Грэцыя, Румынія, Славенія, Вялікабрытанія і Славакія. Рашэнні прымаюцца хутка, пакуль пераважная большасць украінскай тэрыторыі знаходзіцца пад кантролем Кіева, а мяжа з Польшчай, праз якую ідзе пераважная частка ваенных паставак, застаецца адкрытай.
«Нью-Ёрк Таймс» папярэджвае, аднак, што такая шырокая дапамога Украіне можа справакаваць Пуціна на рэванш, асабліва супраць Польшчы. Краіна будзе мець тую ж ролю, якую адыграў Пакістан у сутыкненнях за Афганістан: навучанне і ўзброеная база для ўкраінскіх партызанаў. Сам прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі таксама прапанаваў Украіне выключна вялікі набор узбраення.
Аднак вайна ва Украіне ў доўгатэрміновай перспектыве можа стаць для Крамля пасткай не толькі з-за стратаў, якія ён панёс у барацьбе з украінскімі сіламі. Цяжар заходніх санкцый таксама шакуе. Цяпер Захад стаіць перад чарговай чырвонай лініяй: спыненне імпарту энерганосьбітаў з Расіі.
Адным з наступстваў нападзення Расіі на Украіну можа стаць пастаянная прысутнасць ваенных базаў ЗША на ўсходнім флангу НАТА. Гэта датычыць асабліва краін Прыбалтыкі, геаграфічнае палажэнне якіх здаўна непакоіць экспертаў. Не выключана, што план можа ахапіць таксама Польшчу – чытаем у выданні Gazeta Polska.
На думку экспертаў Паўночна-атлантычнага саюзу, сувальскі калідор, які аддзяляе Калінінградскую вобласць ад Расіі, гэта самы небяспечны пункт у Еўропе. У выпадку агрэсіі расіяне могуць хутка адрэзаць балтыйскія краіны ад рэшты НАТА.
нг