Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі на форуме ААН: Расійскае права вета ў Савеце Бяспекі азначае права забіваць

06.04.2022 12:20
Падчас відэавыступлення на паседжанні Савета Бяспекі ААН, украінскі прэзідэнт пералічыў жахлівыя злачынствы Расіі ва Украіне.
Аўдыё
  • Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаю да незалежнага расследавання злачынстваў у Бучы
    ,    , -, , 5  2022 .
Савет Бяспекі ААН падчас пасяджэння, прысвечанага сітуацыі ва Украіне, Нью-Ёрк, ЗША, 5 красавіка 2022 год. PAP/EPA/PETER FOLEY

Падчас паседжання Савета Бяспекі Арганізацыі аб’яднаных нацый у аўторак Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаю да незалежнага расследавання злачынстваў у Бучы. Ён дадаў, што быў шакаваны паказаннямі сведкаў аб забойствах і гвалце. Сустрэча савета была склікана Вялікабрытаніяй у адказ на жахлівыя доказы зверства Расіі, выяўленыя пад Кіевам.

Краіна, якая здзяйсняе ваенныя злачынствы, не можа быць членам Савета Бяспекі ААН, заявіў прэзідэнт Украіны падчас пазачарговага паседжання савета ў аўторак.

Уладзімір Зяленскі праінфармаваў Савет Бяспекі ААН аб злачынствах, здзейсненых расійскай арміяй у гарадах пад Кіевам, у тым ліку, у такіх як Буча, Ірпень і Гастомэль, Барадзянка, Макарава і іншыя. Падчас відэавыступлення кіраўнік Украіны пералічыў шэраг злачынстваў, учыненых расіянамі ва Украіне:

- Забівалі цэлыя сем’і – дарослых і дзяцей. Спальвалі іх целы. Забівалі стрэлам у патыліцу. Катавалі. Расстрэльвалі на вуліцах. Кідалі целы ў калодзежы. Забівалі людзей у кватэрах, кідаючы туды гранаты. Яны раз’язджалі танкамі людзей у легкавых аўтамабілях. Адрэзвалі канечнасці. Перарэзалі горла. Гвалцілі на вачах дзяцей.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што злачынствы ва Украіне здзяйсняе Расія, якая з'яўляецца пастаянным членам Савета Бяспекі ААН:

- Яна (Расія – рэд.) свядома пачынае войны. Вядзе іх так, каб забіваць як мага больш мірных жыхароў, каб знішчыць гарады. Яна вядзе войны, каб засталіся толькі руіны і брацкія магілы. Яна падтрымлівае і распальвае нянавісць на масавым узроўні і спрабуе экспартаваць яе ў іншыя краіны пры дапамозе сваёй прапаганды і палітычнай карупцыі.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што перад абліччам злачынстваў Расіі неабходны суд, падобны на Нюрнбергскі, і новая сістэма міжнароднай бяспекі. Як ён падкрэсліў, што расійскія лідары павінны быць пакараныя:

-Як гэта зрабіць? Неадкладна прыцягнуць расійскіх вайскоўцаў і тых, хто даваў ім загады, да адказнасці за ваенныя злачынствы ва Украіне перад судом, падобным на Нюрнбергскі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Арганізацыя Абʼяднаных Нацый павінна выключыць Расію з Савета Бяспекі:

- Сістэма ААН павінна быць рэфармавана без прамаруджвання, каб права вета не было законам смерці. Каб усе рэгіёны свету былі прадстаўлены ў Савеце Бяспекі. Неабходна неадкладна прымусіць агрэсара да міру. Неабходная рашучасць.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што мэты, дзеля якіх была створана ААН, не дасягнутыя, таму неабходна грунтоўная рэформа арганізацыі. Калі гэтага не адбудзецца і ААН не выпрацуе механізмаў падтрымання міру ў свеце, то, на думку ўкраінскага прэзідэнта, Савет Бяспекі ААН павінен быць распушчаны. Кіраўнік Украіны падкрэсліў, што неабходна ўводзіць далейшыя санкцыі, якія дэстабілізуюць расійскую эканоміку:

- Пасля таго, што свет убачыў у Бучы, санкцыі, уведзеныя супраць Расіі, павінны мець такую ж вагу, як і ваенныя злачынствы, учыненыя расійскімі акупантамі супраць украінцаў. Калі, нягледзячы на гэта, расійскія банкі змогуць нармальна функцыянаваць, калі транспарціроўка тавараў у Расію працягнецца, і калі краіны Еўрасаюза пасля нечага падобнага будуць плаціць Расіі за энерганосьбіты, да іх лідараў не будуць ставіцца, як раней.

Нагадваем, кіраўнік Кіеўскай абласной паліцыі Андрэй Нябітаў паведаміў, што пакуль толькі з часткі вобласці ў сталіцу былі дастаўленыя 410 целаў мірных жыхароў. Аднак Буча – гэта не адзінае месца жахлівых злачынстваў расійскіх жаўнераў. Украінская паліцыя вядзе іх падрабязны падлік. Матэрыял будзе перададзены ў пракуратуру, якая падрыхтуе на гэтай падставе абвінаваўчы акт.

Самае шакавальнае, што правесці паседжанне Савета Бяспекі па Бучы запатрабавала таксама Расія, якая абвінаваціла Украіну ў інсцэніроўцы жахлівых сцэн і прасоўванні іх у свеце. Расія выступіла з такімі заявамі, нягледзячы на доказы – у тым ліку спадарожнікавыя фатаграфіі і відэа – якія паказваюць, што мірныя жыхары загінулі там падчас расійскай акупацыі.

Сцэны масавых пахаванняў і расстрэлаў у Бучы нагадваюць Катынь, заявіў амбасадар Польшчы ў ААН Кшыштаф Шчэрскі ў заяве, дасланай на паседжанне Рады Бяспекі ААН у аўторак. Ён дадаў, што нельга дазваляць вінаватым пазбегнуць адказнасці і адмаўляць сваю віну, як гэта адбылося ў выпадку разні тысячаў палякаў Катыні.

«Інфармацыя, якая паступае да нас з Бучы і іншых месцаў, уздымае сурʼёзныя і трывожныя пытанні аб магчымых ваенных злачынствах, а таксама аб сурʼёзных парушэннях міжнароднага гуманітарнага права і сурʼёзных парушэннях правоў чалавека», – напісала ў заяве Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачалет(Michelle Bachelet). Яна дадала, што неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб забяспечыць незалежнае і эфектыўнае расследаванне таго, што адбылося ў Бучы, якое гарантавала б праўду, справядлівасць і пакаранне вінаватых, а таксама кампенсацыю ахвярам і іх семʼям.

Вашынгтон звернецца да Генасамблеі ААН з патрабаваннем прыпыніць сяброўства Расіі ў Савеце па правах чалавека ААН заявіла амбасадар ЗША ў ААН Лінда Томас-Грынфілд(Linda Thomas-Greenfield). «Сяброўства Расіі ў Савеце па правах чалавека - гэта фарс (...). І гэта няправільна, таму мы лічым, што настаў момант, калі Генеральная Асамблея ААН павінна прагаласаваць за яго зняцце», – сказала Лінда Томас-Грынфілд. Яна дадала, што запатрабуе галасавання па гэтым пытанні найпазней на гэтым тыдні. Згаданую прапанову падтрымала кіраўнічка дыпламатыі Вялікабрытаніі Элізабет Трас(Liz Truss).

Ад пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны (24 лютага) да апошняга панядзелка (4 красавіка) ў выніку ваенных дзеянняў ва Украіне загінулі 1 480 мірных жыхароў і 2 195 атрымалі раненні, паведамляе Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Рэальная колькасць мірных ахвяр, верагодна, значна вышэйшая за прыведзеныя лічбы, чытаем у заяве. ААН пакуль не атрымала інфармацыі з некаторых рэгіёнаў, дзе пастаянна ідуць цяжкія баі. Статыстыка не ўключае, між іншым, поўных справаздачаў з такіх гарадоў, як Марыупаль, Ваўнаваха, Ізюм, Папасная і Барадзянка, паведамляе УВКПЧ.

У сваю чаргу, Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў абвясціла, што Украіна ў цяперашні час зʼяўляецца адной з найбольш замініраваных краін у свеце.

Паводле дадзеных упраўлення, у многіх рэгіёнах Украіны, дзе ідуць жорсткія баі, расіяне размясцілі міны каля дамоў, бальніц і ўздоўж дарог. У выніку мірныя жыхары апынуліся ў пастцы і яны не могуць пакінуць зону ваенных дзеянняў. Міны таксама перашкаджаюць гуманітарным арганізацыям пастаўляць патрабуючым дапамогу.

IAR/аз

Прэзідэнт Украіны лічыць, што беларусы спынілі Лукашэнку ад поўнамаштабнага ўцягвання ў вайну

05.04.2022 18:37
Паводле сацыялагічнага апытання, ўдзел беларускіх войскаў у ваенных дзеяннях супраць Украіны падтрымалі толькі 3% апытаных беларусаў.

ЕЗ увядзе пяты пакет санкцый супраць РФ. У ім эмбарга на расійскі вугаль

05.04.2022 20:07
Таксама Брусэль уводзіць забарону расійскім суднам і аператарам заходзіць у парты краін супольнасці.