Беларуская Служба

Масква расколвае захад

16.05.2022 17:45
Прэзідэнт Злучаных Штатаў не размаўляў з кіраўніком РФ з пачатку ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.
Do Rosji wciąż płyną pieniądze z Europy
Do Rosji wciąż płyną pieniądze z EuropyShutterstock/Gorodenkoff

У пятніцу, 13 траўня, Елісейскі палац абурана адрэагаваў на здагадку Уладзіміра Зяленскага адносна таго, што Эмануэль Макрон спрабуе пераканаць яго пайсці на саступкі Крамлю, каб спрыяць спыненню вайны, – чытаем на старонках Rzeczpospolita у панядзелак 16 траўня.

"Мы не саступім суверэнітэту Украіны дзеля таго, каб захаваць твар Пуціна. Мы ніколі не прызнаем Крым расійскім", – цытуе газета прэзідэнта Украіны Зяленскага.

Некалькімі днямі раней у Еўрапарламенце Макрон сцвярджаў наступнае: «Мы не павінны паддавацца спакусе прыніжэння, жадання адпомсціць, таму што ў мінулым гэта заўсёды прыводзіла да разбурэння міру». Гэта сігнал, што для Парыжа ў новым парадку бяспекі павінна быць месца для Расіі, лічаць аўтары выдання.

Па гэтым пытанні ў французаў ёсць саюзнікі – Нямеччына. Нядаўна канцлер ФРГ Олаф Шольц упершыню за некалькі тыдняў пагутарыў з Пуціным. Размова доўжыўся 75 хвілін. Як паведаміў Олаф Шольц, ён спрабаваў пераканаць расяянаў пагадзіцца на спыненне агню. На што Пуцін абвінавціў украінцаў у адсутнасці прагрэсу ў мірных перамовах.

Прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі, якога Джо Байдэн запрасіў у Белы дом на мінулым тыдні, у Вашынгтоне таксама заклікаў да перамоваў: «Мы павінны падтрымаць украінцаў. Але мы таксама павінны ўдзельнічаць у мірных перамовах. Усе бакі павінны сесці за стол».

Прэзідэнт Злучаных Штатаў не размаўляў з кіраўніком РФ з пачатку ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну. Два тыдні таму ў Кіеве міністр абароны ЗША Лойд Осцін заявіў, што мэтай Злучаных Штатаў зʼяўляецца такое паслабленне Расіі, каб яна больш не магла нападаць на сваіх суседзяў у будучыні. Джо Байдэн, для якога спачатку перадухіленне вайны НАТА супраць Расіі было прыярытэтам, змяніў сваё меркаванне, убачыўшы катастрафічны стан рускай арміі.

Злучанае Каралеўства, аднак, пасунулася яшчэ далей. Міністр замежных спраў Ліз Трас мяркуе, што ўмовай для заключэння міру з Пуціным павінен быць адвод расійскіх войскаў не толькі на пазіцыі, занятыя да 24 лютага, але і з Крыма і часткі Данбаса, якая была акупаваная Расіяй цягам васьмі гадоў. Да выканання гэтых умоў санкцыі, уведзеныя супраць Расіі, не могуць быць скасаваныя. Трас таксама патрабуе накласці рэпарацыі на Маскву. Пра раскол на захадзе адносна палітыкі ў дачыненні да Крамля пісалі на старонках выдання Rzeczpospolita.

эж


Пасля ўступлення Фінляндыі ў НАТА мяжа Расіі з альянсам павялічыцца ў два разы

13.05.2022 15:07
Уступленне Фінляндыі замацуе паўночна-ўсходні фланг НАТА і такім чынам павысіць бяспеку Польшчы і краін Балтыі.