Беларуская Служба

Прэзідэнт Малдовы запатрабавала вываду расійскіх войск з Прыднястроўя

19.05.2022 13:13
У Кіеве непакояцца тым, што Расія можа выкарыстаць малдаўскі рэгіён Прыднястроўя для ўзмацнення агрэсіі супраць Украіны.
Сцяг Малдовыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду выказалася супраць расійскай прысутнасці ў Прыднястроўі. Яна патрабуе вываду расійскіх войскаў з гэтага рэгіёну. На думку кіраўніка дзяржавы, Расія парушае нейтралітэт рэспублікі. Пра гэта кіраўнік Малдовы сказала падчас выступу ў Еўрапарламенце, піша Gazeta Wyborcza.

«Сёння няма непасрэднай пагрозы ўцягвання Малдовы ў вайну, мы – нейтральная краіна. Але для гэтага мы заклікаем да вываду расійскіх войскаў з Прыднястроўя, бо іх прысутнасць парушае наш нейтралітэт», – сказала прэзідэнт Малдовы.

Паводле яе слоў, Кішынёў шукае мірнага вырашэння прыднястроўскага канфлікту. «Урад не хоча дэстабілізацыі, у нас ёсць бачанне мірнай рэінтэграцыі краіны», – дадала Мая Санду.

Тым часам у Кіеве непакояцца тым, што Расія можа выкарыстаць малдаўскі рэгіён Прыднястроўя для ўзмацнення агрэсіі супраць Украіны. Але цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
«На шчасце, на памежнай лініі мы не фіксуем спробаў абвастрэння сітуацыі альбо спробаў прарыву мяжы. Безумоўна, вакол Прыднястроўя шмат інфармацыі, асабліва спекуляцыйнага характару», – сказаў Дземчанка.

У выпадку пагаршэння сітуацыі ў Прыднястроўі Украіна прыме адпаведныя рашэнні, заявіў дарадчык прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

«Я лічу, што ў спіс санкцый павінна быць як мага больш суб'ектаў, якія працуюць у Прыднястроўі. У цэлым, Прыднястроўе ў яго цяперашнім выглядзе фактычна зʼяўляецца дэстабілізуючым фактарам не толькі для Малдовы, але і для рэгіёну: гэта таксама ядро дэстабілізацыі і напружанасці ва Украіне. Безумоўна, па меры абвастрэння канфлікту будуць прымацца нейкія рашэнні па Прыднястроўі», – сказаў Міхпаіл Падаляк, словы якога цытуе Gazeta Wyborcza.

вс