Беларуская Служба

Амбасадары краін ЕС не здолелі ўзгадніць пагадненне аб шостым пакеце санкцый супраць Расіі

30.05.2022 14:43
На працягу многіх дзён ЕС беспаспяхова спрабуе ўзгадніць шосты пакет санкцый супраць Расіі ў адказ на яе ўварванне ва Украіну.
Аўдыё
  • Амбасадары краін ЕС не здолелі ўзгадніць пагадненне аб шостым пакеце санкцый супраць Расіі
.
.GregMontani/pixabay.com/CC0

Амбасадары краін ЕС не здолелі ўзгадніць пагадненне аб шостым пакеце санкцый супраць Расіі і аб умовах увядзення эмбарга на імпарт нафты. Чарговая сустрэча скончылася няўдачай.

Невядома, ці возьмуцца лідары 27 краін абмяркоўваць гэтую тэму на саміце, які пачнецца каля 16.00 у Бруселі. Пакуль што такіх планаў няма, ёсць толькі анонс кароткай інфармацыі пра ход перамоваў.

На працягу многіх дзён ЕС беспаспяхова спрабуе ўзгадніць шосты пакет санкцый супраць Расіі ў адказ на яе ўварванне ва Украіну, увядзенне эмбарга на расійскую нафту. Некаторыя краіны ЕС крытычна ставяцца да гэтай прапановы. Між тым, прыняцце санкцый патрабуе аднагалоснасці краін супольнасці.

Пагадненне аб шостым пакеце санкцый па-ранейшаму блакуе Венгрыяй. Будапешт не задавальняе і новая кампрамісная прапанова. Паводле кампрамісу, ад эмбарга былі б вызваленыя пастаўкі па трубаправодах, што складае траціну імпарту з Расіі. Санкцыі распаўсюджваліся б толькі на пастаўкі нафты з Расіі марскім шляхам.

Адзін з дыпламатаў ЕС расказаў брусельскай карэспандэнтцы Польскага радыё Бэаце Пламэцкай, што ў Венгрыі ёсць новая ўмова.

- Яна хоча гарантыі марскіх паставак у выпадку спынення паставак нафтаправодам. Улады Будапешта таксама патрабуюць хуткай мадэрнізацыі сетак перадачы з фондаў ЕС. Аднак гэтага, як падкрэсліў адзін з дыпламатаў, нельга ўпісаць у санкцыйны дакумент.

У прапанаваны пакет санкцый былі дададзены выключэнні для Балгарыі (да канца 2024 года) і Харватыі (восем месяцаў пасля ўступлення ў сілу рэгламенту). Гаворка пра часовыя выключэнні з абмежаванняў. Ранейшая прапанова прадугледжвала адступленні толькі для Чэхіі, Славакіі і Венгрыі. Акрамя таго, у дачыненні да Балгарыі і Харватыі была б уведзена забарона на рээкспарт тавараў, набытых у рамках выключэння. Палёгкі для гэтых дзвюх краін звязаны з тым, што яны атрымліваюць расійскую нафту праз свае парты.

З іншага боку, у дачыненні да прадукцыі, якая закупляецца з Расіі з выкарыстаннем нафтаправодаў, была б забарона на яе рээкспарт, а таксама прадукцый на іх аснове. Такія патрабаванні раней вылучала Польшча. Таксама захаваны бягучы пераходны перыяд для раней заключаных кантрактаў – шэсць і восем месяцаў.

Намесьнік міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што польскі ўрад выказваецца за ўвядзенне самых жорсткіх санкцый супраць Расіі, каб прывесці да яе эканамічнай ізаляцыі. Ён дадаў, што нельга адначасова асуджаць злачынствы і весці справы з Масквой.

Мацей Вонсік падкрэсліў, што Еўрасаюз павінен дзейнічаць у гэтым пытанні адзінагалосна, таму Польшча павінна аказваць ціск на краіны, больш залежныя ад расійскіх энергарэсурсаў:

-З іншага боку, ёсць такія краіны як Венгрыя, дзе 85% энергіі паходзіць з Усходу. Таму павінна быць нейкая прапанова выйсця з сітуацыі для Венгрыі, таксама для Германіі. ЕС павінен прызначыць значныя сродкі на энергетычную трансфармацыю. Польшча пра гэта думала даўно і рыхтавалася. Мы знаходзімся ў лепшай сітуацыі, чым Венгрыя, а нават Германія.

Старшыня «Новых левых» Уладзімір Чажасты заявіў, што Еўрасаюз павінен зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі. На хвалі Польскага радыё ён сказаў, што ягоная партыя пераконвае сацыял-дэмакратаў у Еўропе памяняць пазіцыю ў гэтым пытанні:

-Тое, што робіць Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі на чале з Олафам Шольцам – скандалічна. Змена пазіцыі крыху адбылася, мы да гэтага пераконваем. У нас прайшло паседжанне прэзідыума Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, мы спецыяльна гэта падрыхтавалі, завезлі калегаў на мяжу, што зрабіла на іх велізарнае ўражанне. У прыватных размовах мы ім кажам, каб яны перасталі выдурняцца. Санкцыі павінны ўводзіцца, абсалютна ўсе павінны дапамагаць Украіне.

Шосты пакет санкцый, акрамя эмбарга на нафту, прадугледжвае іншыя элементы, такія як адключэнне найбуйнейшага расійскага «Ашчадбанка» ад сістэмы SWIFT, забарона расійскім вяшчальнікам на ўезд у ЕС і ўнясенне ў чорны спіс чарговых людзей, чые актывы будуць замарожаныя і якія не змогуць трапіць у ЕС.

ав

Амбасадар Украіны падзякаваў усяму польскаму народу за салідарнасць з Украінай

30.05.2022 08:11
Учора ў канцэртнай студыі ў сядзібе Польскага радыё завяршылася акцыя па зборы ахвяраванняў для дзіцячай бальніцы ў Кіеве.