Беларуская Служба

Планы Пуціна на верасень: акупаваць і анексаваць

21.07.2022 20:30
У Маскве наўпрост кажуць, што апетыты Расіі не абмяжоўваюцца Данбасам. Амерыканская выведка заяўляе, што Крэмль ужо рыхтуе анексію акупаваных тэрыторый.
 .
Ілюстрацыйнае фота.PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

«Цяпер геаграфія іншая. Гэта далёка не толькі ЛНР і ДНР, гэта яшчэ і Херсонская вобласць, Запарожкая вобласці і шэраг іншых тэрыторый, і гэты працэс працягваецца, прычым працягваецца паслядоўна і настойліва», – заявіў у сераду кіраўнік расійскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў.

Пра намеры Масквы піша аўтар выдання Rzeczpospolita Руслан Шошын.

У справаздачы прэс-сакратара Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джона Кірбі са спасылкай на дадзеныя амерыканскай разведкі гаворыцца, што Крэмль ужо рыхтуе глебу для анексіі акупаваных тэрыторый, падобнай да той, што была праведзеная восем гадоў таму на Крымскім паўвостраве. Паводле амерыканскіх аналітыкаў, Расія рыхтуе акупаваныя тэрыторыі да рэферэндумаў, якія адбудуцца 11 верасня. Гэта будзе «адзіны дзень галасавання», падчас якога ў Расіі адбудуцца мясцовыя і парламенцкія выбары.

Пуцін хацеў бы акупаваць усю тэрыторыю Данецкай вобласці. Калі Расія ў 2014 годзе стварыла ў Данецку і Луганску самаабвешчаныя рэспублікі (Пуцін прызнаў іх незалежнасць перад самай вайной), то цяпер Крэмль стварае г.зв. ваенна-цывільныя адміністрацыі. Улады такой «адміністрацыі» на акупаванай частцы Запарожскай вобласці некалькі дзён таму заявілі аб правядзенні рэферэндуму аб «уваходзе ў склад Расіі» ў першай палове верасня. На чале акупаванага Запарожжа – прысланы з Расіі былы віцэ-губернатар Валагодскай вобласці Антон Кальцоў. 

Пра падрыхтоўку да восеньскага рэферэндуму ў канцы чэрвеня загаварылі прызначаныя расіянамі ўлады Херсонскай вобласці. Там на чале г.зв ваенна-цывільнай адміністрацыі далучыліся калабаранты, якія раней былі прарасійскімі актывістамі ў рэгіёне. На акупаванай частцы Запарожжа і ў Херсонскай вобласці ўжо ўведзены расійскі рубель, закрытыя ўкраінскія тэлеканалы, а рэгіёны поўным ходам «перабудоўваюцца на расійскія стандарты».

Крэмль не адмаўляецца ад сваіх планаў заваяваць усю Украіну.

Расіяне таксама займаюць частку Харкаўскай вобласці, яны стварылі «адміністрацыі» ў некалькіх населеных пунктах. Некалькі дзён таму амерыканскі Цэнтр вывучэння вайны заявіў, што Пуцін па-ранейшаму не адмаўляецца ад планаў акупацыі ўсёй Харкаўскай вобласці. Аляксей Мухін, кіраўнік маскоўскага Цэнтру палітычнай інфармацыі, звязанага з расійскімі ўладамі, ідзе яшчэ далей і сцвярджае, што Крэмль не адмаўляецца ад сваіх планаў заваяваць усю Украіну.

– Размова ідзе пра стварэнне новай суверэннай украінскай дзяржавы, якая ў будучыні ўвойдзе ў саюз Расіі і Беларусі. Гэта маё асабістае меркаванне – кажа Мухін Rzeczpospolita.

Ён не прымае аргументаў, што расійская армія затрымалася на ўсходзе і поўдні краіны, не ўзяла ніводнага вялікага горада, акрамя Херсона, і не дасягнула сур'ёзных поспехаў за апошнія тыдні.

– У бліжэйшыя месяцы адбудзецца паскораная інтэграцыя вызваленых тэрыторый з сацыяльна-эканамічнай сістэмай Расіі – кажа маскоўскі аналітык і пацвярджае, што адпаведныя палітычныя рашэнні ў Крамлі могуць быць прынятыя восенню.

 Ці скончыць Пуцін вайну, калі заваюе ўвесь Данбас?

– Гэта будзе залежаць ад паводзінаў Захаду, – кажа Мухін.

У Кіеве неаднаразова казалі, што замарожаная вайна і паўтарэнне падзей васьмігадовай даўніны, накшталт «мінскіх пагадненняў», не варыянт. Можна не сумнявацца, што Пуцін не спыніцца на акупаваных тэрыторыях і рана ці позна пойдзе далей.

– Для Украіны гэта непрымальна. Гэтага нельга рабіць, нават калі б наша ўлада хацела пайсці на такі сцэнар. Украінскае грамадства гэтага не прыме. Украінцы згодныя, што трэба вызваліць тэрыторыю ўсёй краіны. Расія не хоча ніякіх перамоваў і працягвае ставіць Украіне непрымальныя ўмовы. Калі б Масква хацела сапраўдных перамоваў, я думаю, што ў Кіеве таксама не адмовіліся б. Але выглядае, што Крэмль пачне размову толькі тады, калі ўкраінскае войска вызваліць Херсонскую вобласць – кажа Rzeczpospolita украінскі журналіст і парламентарый ад «Еўрапейскай салідарнасці» Мікола Княжыцкі. Ён не выключае, што ўвосень Расія сапраўды пачне анексію акупаваных тэрыторый. – Нічога ў іх не атрымаецца. Я лічу, што мы ўсё ж вызвалім нашы тэрыторыі. Але гэта азначае толькі адно – вайна будзе доўжыцца доўга. Мы думалі, што гэта хутка скончыцца, але, здаецца, гэта будзе доўжыцца яшчэ паўгода, год, а можа, і больш, – гаворыць Княжыцкі

вх

Расія не плануе спыняцца на ДНР і ЛНР. Лаўроў зрабіў заяву наконт вайны ва Украіне

20.07.2022 13:19
Лаўроў заявіў, што Расія не мае намеру спыніцца на тэрыторыях самаабвешчаных рэспублік – ЛНР і ДНР. Расійская армія атрымала заданне «дэмілітарызаваць» і поўдзень Украіны.
     .
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.Foto: Фото: PAP/Abaca
ЗША і Вялікабрытанія хочуць «сутыкнуць Расію з Еўропай». Прычынай таму з'яўляюцца пастаўкі Украіне зброі, заяў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

«Хочуць нашы амерыканскія калегі, брытанскія калегі, гэтая англасаксонская штука, пры актыўнай падтрымцы немцаў і палякаў, і прыбалтаў вельмі хочуць зрабіць гэтую вайну сапраўднай вайной і сутыкнуць Расію з еўрапейскімі краінамі. Амерыканцам гэта выгадна, таму што яны сядзяць за пралівамі, за акіянамі, яны далёка», — кажа Лаўроў.

Пры гэтым ён заявіў, што пастаўкі Украіне зброі, у прыватнасці HIMARS, саюзнікамі нібыта не даюць сесці нам за стол перамоваў з РФ.

Таксама Лаўроў заявіў, што Расія не мае намеру спыніцца на тэрыторыях самаабвешчаных рэспублік – ЛНР і ДНР. Расійская армія атрымала заданне «дэмілітарызаваць» і поўдзень Украіны. 

«Цяпер геаграфія іншая. Гэта далёка не толькі ЛНР і ДНР, гэта яшчэ і Херсонская вобласць, Запарожкая вобласці і шэраг іншых тэрыторый, і гэты працэс працягваецца, прычым працягваецца паслядоўна і настойліва», – заявіў Лаўроў.

Паводле яго слоў, чым больш ва Украіну будзе пастаўляцца зброі з Захаду, тым далей акупанты будуць прасоўвацца ад цяперашняй лініі.

«Таму што мы не можам дапусціць, каб на той частцы Украіны, якую будзе кантраляваць Зяленскі або хто яго заменіць, знаходзілася зброя, якая будзе прадстаўляць прамую пагрозу нашай тэрыторыі і тэрыторыі тых рэспублік, якія абвясцілі аб сваёй незалежнасці, тыя, якія хочуць сваю будучыню вызначыць самастойна».

вх

Каля $400 млн у дзень выдаткоўвае Расія на вайну супраць Украіны

20.07.2022 20:30
Зарплаты расійскіх салдат - адзін з самых маленькіх артыкулаў расходаў.