Беларуская Служба

«Сур'ёзная рызыка вайны з Расіяй будзе працягвацца некалькі бліжэйшых гадоў»

07.09.2022 08:31
«Мы павінны выкарыстаць гэты час для максімальнага пераўзбраення польскай арміі», – лічыць віцэ-кіраўнік польскага Мінабароны Марцін Ацепа.
 AH-64 Apache,   XXX
Верталёт AH-64 Apache, прадстаўлены на XXX Міжнароднай выставе абароннай прамысловасці ў КельцахPAP/Paweł Topolski

Існуе сурʼёзная рызыка вайны з Расіяй, якая будзе працягвацца цягам бліжэйшых 3-10 гадоў. Мы павінны выкарыстаць гэты час, каб максімальна пераўзброіць польскае войска, кажа ў інтэрв’ю выданню «Dziennik Gazeta Prawna» намеснік кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Марцін Ацепа.

Падчас размовы закраналася пытанне выдаткаў на польскую армію. Нагадваем, праект дзяржбюджэту на будучы год, прадугледжвае рэкордныя выдаткі на армію – больш за 97 мільярдаў злотых. Апрача таго, сродкі на войска могуць паступаць таксама з новага пазабюджэтнага механізма – Фонду забеспячэння Узброеных Сіл.

«Мы мяркуем, што гэта будзе 30-40 мільярдаў злотых. Сума не вызначана, таму што гаворка ідзе пра інструмент, які залежыць ад фінансавых рынкаў», – паясніў віцэ-міністр Ацепа.

«Існуе сурʼёзная рызыка вайны з Расіяй, якая будзе працягвацца цягам бліжэйшых 3-10 гадоў. Усё залежыць ад таго, чым скончыцца канфлікт ва Украіне, але мы ацэньваем, што менавіта столькі часу спатрэбіцца Расіі, каб адбудаваць ваенны патэнцыял. Мы павінны выкарыстаць гэты час для максімальнага пераўзбраення польскай арміі і зусім другаснае значэнне мае факт, як бухгалтары будуць разлічваць гэтыя выдаткі», – сказаў намеснік кіраўніка Мінабароны.

«Наша задача, як прадстаўнікоў улады – знайсці гэтыя грошы і выдаткаваць іх эфектыўна», – дадаў віцэ-кіраўнік польскага Мінабароны Марцін Ацепа ў размове выданнем «Dziennik Gazeta Prawna»

аз

У Кельцах праходзіць выстава абароннай прамысловасці

06.09.2022 09:07
Сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічае некалькі сотняў экспанентаў з 30 краін.