Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустракаецца ў Кіеве з прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў. Амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч падкрэсліў, што Украіна адчувае падтрымку і салідарнасьць з боку польскага ўраду:
- Асабліва зараз, у часе контрнаступлення, салідарнасць нам вельмі патрэбная. Нам патрэбная, як ваенная, маральная, гуманітарная і фінансавая падтрымка, каб хутка закончыць гэтую вайну перамогай і пачаць рэканструяваць краіну. Па гэтай справе дапамога польскага ўраду нам таксама будзе патрэбная. У нас супольныя праекты па адбудове, частка з іх ужо ажыццяўляецца.
Кіраўнік польскага ўрада сустракаецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэмʼер-міністрам Дзянісам Шмыгалем. Перамовы датычаць, у тым ліку, сітуацыі на фронце і ваеннай падтрымкі з Захаду, а таксама эканамічных пытанняў.
Сённяшняя паездка прэм’ера ва ўкраінскую сталіцу – трэцяя з пачатку расійскай агрэсіі 24 лютага.
IAR/аз