Беларуская Служба

Беларускія Т-72А едуць у Расію. Наступны прыпынак – Данбас?

12.10.2022 12:20
Верагодна, што ёсць неабходнасць папаўняць вялікія некамплект карпусоў «Л/ДНР», а сама Расія не паспявае спраўляцца нават з уласнай нястачай.
Рэжым Лукашэнкі перадае Расіі ваенную тэхніку і ўзбраенне Скрыншот: Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн»

Ідзе перадача старых беларускіх танкаў Т-72А ў Расію, імаверна машыны далей паедуць на Данбас. Аднак пакуль невядома, хто стане іх канчатковым улдальнікам і як яны будуць выкарыстоўвацца, піша польскі партал defence24.

На апублікаваным у ТГ-канале «Беларускі гаюн» відэазапісе бачны праезд цягніка, які перавозіў не менш за 12 танкаў гэтага тыпу, праз чыгуначную станцыю Орша ў Віцебскай вобласці.

Паводле апублікаванай інфармацыі, цягнік з 72 пустымі платформамі прыбыў 1 кастрычніка з расійскай станцыі Готня Белгародскай вобласці на беларускую станцыю Урэчча Мінскай вобласці. Там дыслакуецца 969-я танкавая рэзервовая база (в/ч 42715). У ёй захоўваецца амаль 700 танкаў Т-72.

Там была пагружана згаданая першая партыя танкаў Т-72А. На ўсіх карпусах былі намаляваныя ўручную белая «Н» і лічба 2200.

9 кастрычніка першая група танкаў прыбыла на станцыю Успенская ў Растоўскай вобласці, пунктам яе прызначэння павінен стаць Данецк. Верагодна, яны прыедуць туды каля 19 кастрычніка. Шлях ад Урэчча да Успенскай – каля 2000 км.

Сапраўднае прызначэнне гэтага транспарту пакуль невядома. Найбольш верагодным выглядае тое, што лішкі беларускіх танкаў будуць перададзены Расіі. Як відаць на відэа, гэта не тыя танкі, якія зараз знаходзяцца на ўзбраенні дзеючых частак беларускага войска. Таму УС Беларусі не будуць іх карыстальнікам. Не выключана, што яны адправяцца ў расійскія часткі ці ў так званыя Л/ДНР.

Пасля расійскай анексіі гэтых украінскіх абласцей, у бліжэйшы час варта чакаць, што 1-ы і 2-і армейскія карпусы «Л/ДНР» увойдуць у склад расійскай арміі. Верагодна, што ёсць неабходнасць папаўняць вялікія некамплект гэтых карпусоў, а сама Расія не паспявае спраўляцца нават з уласнай нястачай. Тэарэтычным рашэннем можа стаць выкарыстанне рэзерваў беларускага войска, пісалі на польскім партале defence24.

эж

 

Заўважаныя новыя эшалоны з беларускай вайсковай тэхнікай, якія накіроўваюцца ў Расію

11.10.2022 15:42
Інфармацыя пра тое, што вайсковая тэхніка вывозіцца з Беларусі ў боку Расіі, зʼявілася ў папярэднія дні.