Беларуская Служба

З’езд расійскай апазіцыі, які праходзіць у Польшчы, павінен палякаў радаваць ці засмучаць?

04.11.2022 12:13
Пад Варшавай праходзіць з’езд расійскай апазіцыі. На працягу чатырох дзён яны плануюць абмяркоўваць стварэнне ў сваёй краіне альтэрнатыўных органаў улады з моманту падзення цяперашняга прэзідэнта да свабодных выбараў.
.
.Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каментатар «Rzeczpospolita» Анджэй Ламаноўскі задаецца пытаннем: З’езд расійскай апазіцыі, які праходзіць у Польшчы, павінен палякаў радаваць ці засмучаць? Аўтар зазначае, што Берлін, верагодна сутыкнуўшыся з падобнай праблемай, стрымана ўстрымаўся ад падтрымкі апазіцыянераў.

Ці могуць польска-расійскія адносіны быць горшымі, чым цяпер? «Могуць, на нас можа напасці пуцінская армія, і да гэтага заклікаюць многія прадстаўнікі маскоўскай эліты», – піша Ламаноўскі.
Публіцыст усё ж звяртае ўвагу, што доўгі ланцужок падзей прывёў да таго, што палякам мала што можна страціць у стасунках з цяперашняй расійскай уладай і шмат чаго атрымаць з будучымі дэмакратамі.

«Ну, урэшце, Польшча – дэмакратычная краіна, і мы сустракаем дэмакратычных, а не таталітарных праціўнікаў улады Пуціна. Так што няма прычын не вітаць іх цёпла», піша Анджэй Ламаноўскі на старонках «Rzeczpospolita».

ав