Для міжнароднай супольнасці Крэмль нясе адказнасць за смерць мірных людзей. Маніпуляцыі фактамі не дапамаглі Расіі.
У ліпені 2014 года ў небе над Украінай здарылася трагедыя. Ракетай з вайсковага комплексу «Бук» быў збіты пасажырскі самалёт авіякампаніі «Malaysian Airlines», які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Загінулі 298 чалавек, у тым ліку 193 грамадзян Нідэрландаў. Пасля васьмі гадоў следства і слуханняў галандскі суд прысудзіў двух расіян і ўкраінца да пажыццёвага зняволення за збіццё самалёта MH17 у ліпені 2014 года над акупаванай расійскімі войскамі ўсходняй Украінай. Ідзецца пра трох падазраваных: расіян Сяргей Дубінскага і Ігара Гіркіна (Стралкова) ды ўкраінца Леанід Харчанку. Вырак зачытаў старшыня судовай калегіі Гэнрых Стангольц.
- Суд кваліфікуе сабраныя доказы як змову з мэтай збіцця самалёта ды саўдзел у забойстве шматлікіх ахвяр. Абвінавачаныя адмыслова планавалі збіць самалёта ў небе над Украінай. Гэтаму няма апраўдання.
Суд у Гаазе прызнаў, што малазійскі боінг быў збіты сепаратыстамі, бо тыя памылкова пераблыталі яго з вайсковым самалётам. Таксама суд палічыў непераканаўчымі паказанні расійскага дзяржаўнага канцэрна «Алмаз-Антэй», эксперты якога сцвярджалі, што боінг збілі ўкраінцы.Трох абвінавачаных судзілі завочна. Яны знаходзяцца ў Расіі, якая абвяргае абвінавачванні ў датычнасці да збіцця малайзійскага авіялайнера і адмаўляецца іх экстрадаваць. Больш падрабязна перадае карэспандэнт Польскага радыё Беата Пломецка.
- За збіццё самалёта асуджаныя на пажыццёвае зняволенне двое былых супрацоўнікаў расійскай выведкі і былы лідар прарасійскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны. Яны таксама павінны выплаціць 16 мільёнаў еўра сем'ям ахвяр катастрофы. Суд у Гаазе сцвердзіў, што няма ніякіх сумневаў, што самалёт разбіўся ў выніку выбуху ракеты, якую выстралілі з супрацьпаветранага комплекса «Бук». ЗРК "Бук" прывезлі з Расіі на Данбас, але пасля таго, як самалёт быў збіты, яго вывезлі назад, асцерагаючыся наступстваў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што кожнае расійскае ваеннае злачынства будзе разгледжана з судзе. У заяве, апублікаванай у сацыяльных сетках, Зяленскі сказаў, што гэта пацвярджае рашэнне нідэрландскага суда ў Гаазе, які завочна прысудзіў трох абвінавачаных да пажыццёвага зняволення па справе аб збіцці ў 2014 годзе самалёта «Malaysian Airlines» над Украінай. Уладзімір Зяленскі сказаў, што - хаця Масква і хлусіла пра гэтую катастрофу - гэта не перашкодзіла ўстанавіць факты
- Вінаватыя асуджаныя. Была таксама створана падстава для асуджэння вінаватых вышэйшага ўзроўню. Менавіта тыя нясуць поўную асабістую адказнасць за злачынную агрэсію супраць Украіны - першапачатковае злачынства, якое спарадзіла ўсе іншыя, учыненыя расіянамі з 2014 года. Гэта тое, без чаго немагчыма абараніць свет ад паўтарэння такіх войнаў, якія абвясціла Расія, напаўшы на нашу краіну.
Злачынствы не могуць быць беспакаранымі - так генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг пракаментаваў рашэнне нідэрландскага суда па справе аб збіцці самалёта ў ліпені 2014 года над усходняй Украінай.
Такім чынам, пасля рашэння суда ў Нідэрландах, Расія нясе адказнасць за дзеянні сепаратыстаў на Данбасе, Крэмль абвінавачваецца ў развязванні міжнароднага ўзброенага канфлікту. Цяпер расійска-ўкраінская вайна афіцыйна вядзе адлік з 2014-га года.
Юры Ліхтаровіч