Беларуская Служба

Польскія СМІ: Гэта Макей рэалізаваў міграцыйную вайну, скіраваную супраць Польшчы

29.11.2022 11:18
.    .
А. Лукашэнка развітваецца з У.МакеемPAP/EPA/BELARUS PRESIDENT PRESS-SERVICE HANDOUT

Гэта Макей рэалізаваў міграцыйную вайну, скіраваную супраць Польшчы, піша «Gazeta Polska». –Гэта быў «жаўнер» Лукашэнкі, які рэалізоўваў усе яго загады. Макей адказваў за міграцыйную вайну супраць Польшчы, Літвы і Латвіі. Таму мяне здзіўляе, калі нехта думаў, што Макей мог адыграць ролю ў нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Захадам, – заўважае прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях транзіту ўлады Павал Латушка.

Уладзімір Макей уваходзіў у склад Рады бяспекі, якая прымала рашэнні, звязаныя з шырокімі рэпрэсіямі супраць беларускаму грамадству. Дыпламат быў адказны за рэпрэсіі супраць польскай меншасці, а таксама Каталіцкага і Грэка-каталіцкага касцёлаў.

Пасля анексіі Крыму Уладзіміру Макею ўдалося стварыць стратэгію, якую купіў Захад, аб тым, што Лукашэнка з’яўляецца гарантам незалежнасці Беларусі. Такім чынам Макей рэалізоўваў загады Лукашэнкі, які не хацеў поўнай залежнасці Беларусі ад Расіі.

-У 2020 годзе для Макея наступілі катастрафічныя наступствы, звязаныя з масавымі пратэстамі і сфальсіфікаванымі выбарамі. Гэта прывяло да краху палітыкі Макея, – кажа выданню Павал Латушка.
Паводле палітыка, няма значэння, хто будзе пасля Макея. Усе міністры замежных спраў і так выконваюць загад аднаго чалавека – Аляксандра Лукашэнкі. Ён у сваю чаргу залежны ад Пуціна і будзе рабіць усё, што ён яму скажа.

ав