Беларуская Служба

Захад узмацняе падтрымку Украіны

30.11.2022 13:02
Замарожаныя расійскія актывы ў Еўропе пойдуць на аднаўленне Украіны. 
Аўдыё
  • Захад узмацняе падтрымку Украіны
   ()
Бахмут Данецкай вобласці (ілюстрацыя)PAP/Eugene Titov

Рада Еўразвяза зацвердзіла рашэнне аб уключэнні абыходу санкцый у спіс крымінальных злачынстваў. Цяпер ЕЗ павінен падрыхтаваць вызначэнне крымінальных злачынстваў і меры пакарання за парушэнне абмежавальных захадаў Еўропы.

«ЕЗ прыняў беспрэцэдэнтную колькасць санкцый, накіраваных супраць эканомікі Расіі, якія пазбавілі яе магчымасці працягваць агрэсію супраць Украіны. Каб дабіцца поспеху, іх рэалізацыя патрабуе сумесных намаганняў, і сённяшняе рашэнне з'яўляецца важным інструментам, які гарантуе, што любыя спробы абысці гэтыя санкцыі будуць спынены», – заявіў міністр юстыцыі Чэхіі Павел Блажэк. Менавіта Чэхія зараз старшынюе ў Радзе ЕЗ.

Гэты праект пазней вынесуць на абмеркаванне Рады ЕЗ і Еўрапарламента. Еўракамісія таксама хоча ўзаконіць канфіскацыю замарожаных расійскіх актываў і ўжо працуе над папраўкамі санкцыйнага заканадаўства. Для гэтага парушэнне санкцый могуць уключыць у спіс злачынстваў, якія дапускаюць адабранне ўласнасці. Цяпер там значацца толькі карупцыя і адмыванне грошай.

Чакаецца, што на гэтым тыдні Еўрапейская камісія прадставіць законапраект аб канфіскацыі актываў людзей, якія парушаюць санкцыі ЕЗ. Гэта мае ключавое значэнне, асабліва зараз, калі набярэ моц апошні пакет санкцый, які забараняе экспарт расійскай нафты. З падрабязнасцямі карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка:

-На сённяшні дзень краіны ЕЗ прынялі восем пакетаў санкцый, накіраваных супраць расійскай эканомікі, каб Крамлю было больш складана весці вайну ва Украіне. Даданне абмежавальных мер у спіс злачынстваў ЕЗ закліканае забяспечыць эфектыўнасць і аднастайнасць ужывання санкцый на тэрыторыі ЕЗ, паколькі ў цяперашні час розныя краіны ўжываюць розныя падыходы і вызначэнні парушэнняў санкцый і адказнасці за гэта.

Варта прыгадаць, што пачынаючы з сакавіка, улады Польшча паслядоўна заклікаюць да канфіскацыі ўсіх актываў расійскіх алігархаў, замарожаных санкцыямі ЕС, і пераводу гэтых сродкаў на пасляваеннае аднаўленне Украіны.

«Цяпер ёсць крыніца фінансавання, якую варта проста пачаць выкарыстоўваць. На дадзены момант для гэтага неабходна толькі палітычнае рашэнне», – заявіў 28 лістапада ў Бруселі намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі пасля сустрэчы з еўрапейскімі калегамі на Радзе ЕЗ. А ўжо ў сераду, 30 лістапада зʼявіліся першыя прыкметы таго, што ў кіраўніцтве ЕЗ гэта палітычная воля нарэшце зʼявілая. Еўрабюрактраты вымушаны рэагаваць на цярпення мільёнаў украінцаў, якія праз варварскія дзеянні расійскіх захопнікаў вымушаны перажываць зіму без цяпла, электрычнасці і вады.

Старшыня Еўракамісіі анансавала канфіскацыю замарожаных расійскіх актываў ды іх перадачу на аднаўленне Украіны, а таксама стварэнне спецыялізаванага суда па расійскіх ваенных злачынствах. Пра гэта Урсула фон дэр Ляен заявіла ў адпаведным відэароліку, размешчаным у Twitter:

-Расія павінна заплаціць за жудасныя злачынствы ва Украіне і разбурэнні, выкліканыя вайной. Мы заблакавалі актывы расійскага Цэнтрабанку ў памеры 300 мільярдаў еўра і замарозілі актывы расійскіх алігархаў у памеры 19 мільярдаў эўра. Мы будзем працаваць над міжнародным пагадненнем з нашымі партнёрамі, каб зрабіць гэта магчымым. Разам мы зможам знайсці законныя спосабы гэтага дасягнуць.

Палітык заявіла аб стварэнні фонду, які будзе інвеставаць замарожаныя грошы, ва Украіну. Старты ад уварвання Расіі ва Украіну на дадзены момант ацэньваецца ў 600 мільярдаў еўра. Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што ЕЗ мае магчымасць прымусіць Расію і алігархаў аплаціць гэтыя страты і пакрыць выдаткі на пасляваеннае аднаўленне.

Што да спецыялізаванага суда па расследаванні і пераследу расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне, то ён будзе створаны пры падтрымцы ААН. «Мы гатовыя размаўляць з міжнароднай супольнасцю, каб атрымаць максімальна шырокую міжнародную падтрымку для гэтага суда», – удакладніла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

На гэтым падбадзёрваючыя для Украіны і ўкраінцаў навіны не заканчваюцца. НАТА дапаможа Украіне аднавіць энергетычную інфраструктуру, знішчаную расійскімі ракетнымі атакамі. Такое рашэнне прынялі ў Бухарэсце міністры замежных спраў краін Паўночнаатлантычнага альянсу. Хаўруснікі таксама паабяцалі новыя пастаўкі зброі ва Украіну.

Генеральны сакратар блоку Енс Столтэнберг заявіў у Бухарэсце, што падрабязныя заявы краін-сябраў будуць зробленыя пазней. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Альянс будзе падтрымліваць Украіну, пакуль яна не выйграе вайну:

-НАТА не зʼяўляецца бокам гэтай вайны. Але мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца. Мы не адступім.

Расія на працягу некалькіх тыдняў сістэматычна абстрэльвала энергетычную інфраструктуру УкраіныПаводле ацэнак спецыялістаў, ва Украіне цяпер вырабляецца на 30% менш электраэнергіі, чым патрэбна краіны. Украінскія ўлады заяўляюць, што дзеянні Расіі носяць прыкметы генацыду.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, які таксама прыляцеў у Румынію, звярнуўся да Захаду з заклікам паскорыць вытворчасць зброі:

-Мы цэнім тое, што зрабіў для нас Захад, але вайна працягваецца. Мы даказалі, што можам абыграць Расію і перамагчы яе. Але рашэнне аб запуску вытворчасці на Захадзе трэба прымаць хутка. Пастаўкі ўзбраенняў таксама павінны ажыццяўляцца хутка.

Выглядае на тое, што заклікі ўкраінскага боку пачуты, але нават зараз ужо відавочна – Расія прайграе гэтую ганебную вайну і пад пытанне будзе пастаўлена існаванне расійскай дзяржаўнасці, а не ўкраінскай, як таго дабіваюцца ўладары Крамля.

Слухайце аўдыё! 

iar/pr/эж

Прэм'ер Польшчы: Калі падзе Кіеў, Расія накіруе сваю агрэсію супраць Польшчы

22.11.2022 13:13
«Разам з ЗША, НАТА і Еўрасаюзам мы працягнем падтрымліваць Украіну», – напісаў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.