Беларуская Служба

Савет міністраў АБСЕ праходзіць у польскай Лодзі

01.12.2022 15:56
Падчас свайго выступу Анджэй Дуда назваў Расію злачыннай дзяржавай, з палітыкай якой немагчыма пагадзіцца. 
Аўдыё
  • Савет міністраў АБСЕ праходзіць у польскай Лодзі
Andrzej Duda podczas posiedzenia Rady Ministerialnej Organizacji Bezpieczeństwa i Współpracy w Europie
Andrzej Duda podczas posiedzenia Rady Ministerialnej Organizacji Bezpieczeństwa i Współpracy w EuropiePAP/Roman Zawistowski

Кіраўнікі дыпламатыі і высокапастаўленыя прадстаўнікі 57 краін пачынаюць у чацвер, 1 снежня ў польскай Лодзі двухдзённую сесію Савета міністраў АБСЕ. Гэта галоўны дырэктыўны орган Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, які сёлета ўзначальвае Польшча. Ключавымі тэмамі саміту сталі рэакцыя на вайну ва Украіне і абмеркаванне будучыні арганізацыі.

З моманту нападу на суседа Расія спрабуе блакаваць працу АБСЕ, выкарыстоўваючы пануючы ў ёй прынцып аднагалоснасці. Аднак па ініцыятыве Польшчы былі распрацаваны новыя механізмы, з мэтай пазбягаць такіх сітуацый, – заявіў, кіраўнік МЗС Польшчы і цяперашні старшыня АБСЕ Збігнеў Рау:

-У перыяд польскага старшынства прынятыя рашэнні, у некаторым сэнсе замяшчальныя, уключаючы нашу прысутнасць ва Украіне, якая такой згоды не патрабавала. Увядзенне ў дзеянне так званага «маскоўскага» механізму, мэтай якога з'яўляецца даследаванне, папярэджанне ў гэтай сітуацыі парушэння правоў чалавека, стала магчымым без згоды зацікаўленай дзяржавы.

Гэтую дзейнасць высока ацэньваюць многія заходнія краіны, у тым ліку ЗША. Аднак іх амбасадар пры АБСЕ Майкл Карпэнтэр адзначыў, што выключэнне Расіі з гэтай арганізацыі ці ААН зʼяўляецца практычна невыканальнай задачай:

-Няма механізму выключэння Расіі ні з АБСЕ, ні з ААН. І я разумею ўсіх, хто абураны дзеяннямі Расіі. Запэўніваю вас, што мая краіна таксама абураны. Тое, што робіць Расея, абсалютна жахліва, гэта варварства. У многіх выпадках гэта выходзіць за межы чалавечай годнасці. У гэтай канкрэтнай шматбаковай арганізацыі будзем працягваць працаваць, каб падтрымліваць Украіну, наколькі гэта магчыма.

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў не прыехаў у Лодзь, бо Польшча адмовіла яму ў выдачы візы. Інтарэсы Крамля прадстаўляе пасол Расіі ў пры АБСЕ.

На адкрыцці Савету міністраў АБСЕ прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Расія парушыла ўсе прынцыпы функцыянавання на міжнароднай арэне. Падчас свайго выступу Анджэй Дуда назваў Расію злачыннай дзяржавай, з палітыкай якой немагчыма пагадзіцца. Прэзідэнт адзначыў, што міжнародная супольнасць не можа прыняць гвалт, учынены Расіяй ва Украіне:

-Нельга да гэтага прывыкнуць, немагчыма прайсці міма. Нельга пагаджацца з планаваных забойстваў мірных жыхароў або выкрадання ўкраінскіх дзяцей, якіх потым вывозілі ў глыб Расіі. Такую дэмаграфічную палітыку нельга дапускаць у ніводнай краіне свету.

Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда таксама нагадаў, што з 2014 года АБСЕ рэалізуе шэраг ініцыятыў, накіраваных на спыненне агрэсіі Расіі супраць Украіны, ён падкрэсліў, што расіяне абмяжоўваюць дзейнасць прадстаўніцтваў Арганізацыі ва Украіне:

-Акрамя таго, за некалькі хвілін да пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ вырашыла аспрэчыць дасягнуты кансэнсус аб падаўжэнні мандата місіі, што прывяло да яе закрыцця. Сёння, па-за ўсякім сумневам, мы бачым, што з самага пачатку намеры Расіі ў гэтым пытанні не былі шчырымі. Яны былі толькі дымавой завесай у падрыхтоўцы да поўнамаштабнага ўзброенага ўварвання, якое мы бачым сёння.

Савет міністраў АБСЕ – гэта таксама магчымасць для двухбаковых сустрэч на высокім дзяржаўным узроўні. На саміт планаваў прыбыць і кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея, якому ў адрозненні ад Макея Варшава дазволіла гэты візіт. Аднак гэтым планам перашкодзіла раптоўная смерць служкі рэжыму Лукашэнкі.

У Лодзі Польшча сімвалічна перадасць старшынства Паўночнай Македоніі, якая ўзначаліць працу АБСЕ ў 2023 годзе.

Слухайце аўдыё! 

iar/pr/эж

Саміт АБСЕ ў Лодзі: Расія ў агні крытыкі

01.12.2022 14:49
Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што Расія нясе адказнасць за параліч працы гэтай міжнароднай арганізацыі.