Wagner Group гандлюе алмазамі, а іх атрымальнікамі, сярод іншага, з'яўляецца Бельгія, якая зарабляе на гэтым мільёны еўра штомесяц. Як вызначылі бельгійскія журналісты, «вагнераўцы» гандлююць камянямі праз кампанію Diamville, заснаваную ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, чытаем на партале money.pl. Расійскія алмазы па-ранейшаму не трапляюць пад санкцыі Захаду.
Абвінавачаная ў ваенных злачынствах, у тым ліку ў забойствах і згвалтаваннях у зонах ваенных дзеянняў па ўсім свеце, група Вагнера ўдзельнічае ў гандлі алмазамі, паведамляюць рэпарцёры бельгійскай газеты De Standaard .
Большая частка гандлю застаецца ў падполлі: большая частка алмазаў кантрабандай перапраўляецца праз суседнія Камерун і Судан, але некаторыя таксама праходзяць праз афіцыйныя каналы з ліцэнзіямі на экспарт, паведамляе De Standaard.
Нягледзячы на ўвядзенне чарговых пакетаў санкцый ЕС пасля таго, як краіна пачала ўварванне ва Украіну, імпарт алмазаў з Расіі пакуль не забаронены.
Такога кроку ад Бруселя патрабуе, у тым ліку, Польшча і краіны Прыбалтыкі.
PAP/яс