Беларуская Служба

Эмбарга на расійскую нафту стала фактам. «Перацягванне каната пачалося»

05.12.2022 10:40
З панядзелка, 5 снежня, расійская сырая нафта не можа імпартавацца марскім шляхам у краіны Еўрасаюза і Вялікабрытанію.
Барэлі нафтыshutterstock/RachenStocker

 Гэта яшчэ адзін санкцыйны механізм, які закліканы абмежаваць прыбыткі РФ ад продажу чорнага золата. – Расія не верыць у рашучасць Еўропы, і ў той жа час гатовая ахвяраваць часткай сваіх даходаў у палітычных мэтах.

- Сёння цяжка прагназаваць вынік гэтай гульні. Перацягванне каната толькі пачалосякажа money.pl Шыман Карась, эксперт Цэнтра ўсходніх даследаванняў.

Для далейшага ўзмацнення ціску на Расію ЕС з усёй групай G7 уводзіць абмежаванне цаны: 60 долараў за барэль на сырую нафту з Расіі, якая прадаецца марскім шляхам у трэція краіны.

Будзе важнай рэакцыя Захаду на наступныя крокі Масквы, якая ўжо абвясціла, што гатовая спыніць пастаўкі нафты тым, хто далучыцца да санкцый і будзе выкарыстоўваць механізм абмежавання коштаў.

Паводле звестак Польскага эканамічнага інстытута, агульны кошт экспарту нафты з Расіі ў 2021 годзе склаў больш за 100 мільярдаў долараў. Толькі прыбыткі ад продажу сырой нафты ў краіны ЕС склалі ажно 10% ад агульнай сумы дзяржаўнага бюджэту Расійскай Федэрацыі.

Да гэтага часу Еўропа з'яўляецца найбуйнейшым імпарцёрам расійскай сыравіны. І то нягледзячы на тое, што з 27 краін-сябраў ЕС 10 увогуле не імпартавалі нафты з Расіі.

З уварваннем ва Украіну Расія губляе сурʼёзнага кліента. Месца Расіі займаюць іншыя пастаўшчыкі. Саудаўская Аравія, ЗША, Казахстан, афрыканскія краіны, такія як Лівія ці Нігерыя – гэта тыя накірункі, адкуль больш нафты паступіць у краіны Супольнасці – пералічвае Шыман Карась.

яс