Беларуская Служба

Міністр абароны Германіі «зліла» інфармацыю пра ракетныя комплексы Patriot для Польшчы

06.12.2022 11:09
Міністр абароны Германіі Крысцін Ламбрэхт парушыла канфідэнцыяльнасць перамоваў з Варшавай наконт размяшчэння ў Польшчы нямецкіх ракетных комплексаў Patriot.
Christine Lambrecht
Christine LambrechtMichael Kappeler/PAP/DPA

Пасля інцыдэнту ў мястэчку Пшэводаў на ўсходзе Польшчы нямецкі ўрад хацеў падтрымаць свайго ўсходняга суседа Польшчу. Міністру абароны Крысцін Ламбрэхт (Christine Lambrecht) было даручана прапанаваць Польшчы комплексы супрацьпаветранай абароны German Patriot, піша выданне Bild am Sonntag. Аднак гэтая прапанова Германіі прывяла да вострай спрэчкі з саюзнікам па NATO, бо Ламбрэхт парушыла канфідэнцыяльнасць перамоваў дзеля ўласнага піяру (іміджу), адзначае журналістка Анжаліка Халеман.

Рэканструюючы падзеі трохтыднёвай даўніны, аўтар паведамляе, што 17 лістапада Мінабароны Нямеччыны агучыла польскаму боку ідэю размяшчэння Patriots. У сувязі з напружанымі адносінамі з Польшчай міністэрства паведаміла пра гэта калегам Ламбрэхт і адзначыла, што трэба паведаміць самому міністру.

Праз дзень, 18 лістапада, адрэагавала Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы. Пётр Пахольскі (дырэктар дэпартаменту палітыкі міжнароднай бяспекі – рэд.) напісаў у электронным лісце:«Прапанова дзяржавы ў нас старанна вывучаецца». Ён паведаміў, што ў панядзелак, 21 лістапада, верагодна, прыйдзе першы адказ. «Адначасова просім і рэкамендуем устрымацца ад разгалошвання інфармацыі», – цытуе Bild am Sonntag польскі ліст.

Прасцей кажучы, Польшча заклікала Берлін трымаць прапанову ў сакрэце, адзначае аўтар. Яспэр Вік, прэсавы сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Нямеччыны і адначасова кіраўнік генштабу, перадаў польскую прапанову ўсім давераным супрацоўнікам міністра. Bild am Sonntag піша, што жаданне самарэкламы было для Ламбрэхт, відаць, больш важнае, чым просьба аб канфідэнцыйным разглядзе справы.

«У панядзелак раніцай (21 лістапада 2022 г.) міністр распавяла наконт прапановы размясціць у Польшчы нямецкія ракетныя комплексы Patriot у інтэрв'ю Rheinische Post.

Ваенны чыноўнік з міністэрства абароны Германіі сказаў Bild am Sonntag: «Гэта было непрафесійна. Нельга так абыходзіцца з саюзнікамі па NATO. Гэта шкодзіць і Германіі, і Бундэсверу».

Паводле dw.com / вх