Беларуская Служба

Амбасадар Нямеччыны ў ЗША: Мы праігнаравалі папераджальныя знакі пра Расію

06.12.2022 19:20
Амбасадар Нямеччыны ў ЗША Эмілі Хабэр у артыкуле ў газеце Washington Post прызнала, што ў апошнія гады яе краіна дапускала памылкі ў сваёй палітыцы ў дачыненні да Расіі. «Мы не так успрынялі крытыку з боку нашых саюзнікаў і партнёраў», – сказала яна.
Ambasador Niemiec w USA Emily Haber.
Ambasador Niemiec w USA Emily Haber.Foto: arch.PAP/EPA/MOHAMED MESSARA

Як патлумачыў у артыкуле амбасадар, паляпшэнне адносінаў паміж Берлінам і Масквой за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў умацавала веру нямецкага боку ў тое, што ўзаемная залежнасць прывядзе да стабільнасці, празрыстасці і, у канчатковым выніку, да сістэмных змен. Па словах Хабер, такое мысленне «аказалася памылковым».

«Мы праігнаравалі папераджальныя сігналы і не ўспрынялі крытыку з боку нашых саюзнікаў і партнёраў так сур'ёзна, як павінны – асабліва ў дачыненні да геапалітычных наступстваў газаправода Nord Stream 2», – прызнаў амбасадар Германіі, заўважыўшы, што «ўсё скончана».

Хабер патлумачыла, што адбыўся зрух у палітыцы Германіі, якая «безумоўна ўзяла новы курс у некалькіх сферах, такіх як большая незалежнасць ад расійскіх энергетычных рэсурсаў, экспарт узбраенняў ва Украіну і значнае павелічэнне выдаткаў на абарону».

Амбасадар Нямеччыны ў ЗША заявіла, што яе краіна пазбавілася «залежнасці ад расійскага імпарту энерганосьбітаў». «Мы больш не купляем у Расіі ні вугаль, ні газ, тое ж хутка будзе з нафтай. Гэтыя велізарныя змены адбыліся імгненна – усяго за некалькі месяцаў», – сказала дыпламат Хабер.

Яна дадала: «Мы рэактывуем вугальныя электрастанцыі і будуем інфраструктуру для вадкага прыроднага газу. Праўда, наша ранейшая залежнасць ад Расіі была самакалецтвам».

Як нагадвае dpa, у апошнія гады ўрад ЗША рэзка крытыкаваў удзел Германіі ў будаўніцтве газаправода Nord Stream 2, які доўгі час «выклікаў незадаволенасць і напружанасць» у адносінах паміж Берлінам і Вашынгтонам.

«Паўночны паток-2» павінен быў пастаўляць расійскі газ наўпрост у Нямеччыну. ЗША перасцераглі Германію ад занадта моцнай залежнасці ад расійскага газу. У лютым, незадоўга да таго, як Расія пачала ўварванне ва Украіну, урад Германіі нарэшце спыніў працэс сертыфікацыі гатовага да выкарыстання газаправода.

PAP / вх