Беларуская Служба

Дыпламатычны скандал у амбасадзе Польшчы ў Будапэшце

07.12.2022 08:35
Польскі амбасадар сустрэўся з ультраправым венгерскім палітыкам, які прапануе падзяліць Украіну.
      ,    .
Польскі амбасадар сустрэўся з ультраправым венгерскім палітыкам, які прапануе падзяліць Украіну.https://twitter.com/search?q=ambasada%20rp%20w%20budapeszcie&src=typed_query

Аб гэтым у газеце Rzeczpospolita піша Віктар Фэрфэцкі.

– Я буду падаваць зварот у Міністэрства замежных спраў і буду пытацца, якую адказнасць панясе кіраўніцтва польскага дыпламатычнага прадстаўніцтва – заявіў апазіцыйны дэпутат Робэрт Тышкевіч, член камітэту Сэйму па замежных справах.

Гэта рэакцыя на сустрэчу, якая ў панядзелак пайшла ў польскай амбасадзе ў Будапэшце. Лідар венгерскіх ультраправых Ляслё Тароцкай (Laszlo Toroczkai) сустрэўся з амбасадарам Себасцьянам Кенцекам (Sebastian Kęciek).

Ляслё Тароцкай месяц таму выклікаў скандал, павіншаваўшы Польшчу з Днём Незалежнасці. «Няхай Бог добраславіць Польшчу! Давайце зноў сустрэнемся на супольнай польска-венгерскай мяжы!» – напісаў ён у Twitter, праілюстраваўшы гэта чорна-белым фота з Ужоцкага перавала, дзе польскі і венгерскі памежнікі паціскаюць адзін аднаму рукі. Здымак зроблены пасля акупацыі Закарпацця Венгрыяй у 1939 годзе.

Сёння менавіта тут праходзіць польска-ўкраінская мяжа. Адрэагавала ўкраінскае МЗС.

– Польшча, з аднаго боку, спрабуе выступаць у ролі найвялікшага саюзніка Украіны, з другога – запрашае на сустрэчы чалавека, які з’яўляецца яе адкрытым ворагам. Гэта скандал, – кажа дэпутат Тышкевіч.

Спрэчкі вакол Тароцкая не абмяжоўваюцца Украінай. Ён таксама прытрымліваецца рэвізіянісцкіх поглядаў на межы Венгрыі з іншымі краінамі, і за апошнія гады некалькі разоў яму забаранялі ўезд у Славакію, Румынію і Сербію.

Што Тароцкай рабіў у польскай амбасадзе ў Будапэшце? Запіс, які ён апублікаваў у інтэрнэце, паказвае, што ён прыбыў туды ў кампаніі дэпутата ад сваёй партыі Давіда Доча, а сустрэча тычылася, між іншым, венгерска-польскай парламенцкай групы.

У Міністэрстве замежных справаў Польшчы пацвярджаюць, што сустрэча адбылася, але не толькі з Тароцкаем і Дочам, але і з паўтара дзясяткам парламентароў з венгерска-польскай групы. Аднак у МЗС не тлумачаць, чаму на сустрэчу прыехаў Тароцкай, які з'яўляецца не дэпутатам, а старастам адной з вёсак.
яс