Беларуская Служба

Пасля ўкраінскай атакі на расійскія аэрапорты на Заходзе і Усходзе запанавала збянтэжанасць

08.12.2022 12:16
Напярэдадні Дзярждэпартамент ЗША запэўніваў, што не пастаўляў Украіне ніякіх ракет, якія маглі б атакаваць цэлі ў самой Расіі. 
МарыюпальPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Пасля ўкраінскай атакі на расійскія аэрапорты, дзе стаяць стратэгічныя бамбавікі, на Заходзе і Усходзе запанавала збянтэжанасць, піша «Rzeczpospolita».

«Мы не заахвочвалі і не далі магчымасці атакаваць цэлі ўнутры Расіі», – пераконвае амерыканскі дзяржсакратар Энтані Блінкен. Напярэдадні Дзярждэпартамент ЗША запэўніваў, што не пастаўляў Украіне ніякіх ракет, якія маглі б атакаваць цэлі ў самой Расіі. «Wall Street Journal» у сваю чаргу сцвярджае, што атрыманыя ўкраінцамі ракетныя ўстаноўкі HIMARS мадыфікаваныя так, каб не можна было з іх выстрэльваць ракеты далёкага радыюсу. Усё для таго, каб Крэмль спаў спакойна. Многае сведчыць аб тым, што ўкраінцы самыя сканструявалі ракеты (ці мадыфікавалі савецкія), якія ўпалі на аэрадромы ў Разані і Энгельсе.

Раней расіяне вывелі амаль усю супрацьракетную зброю з ваколіц Пецярбурга і накіравалі на фронт. Вайсковыя эксперты мяркуюць, што расіяне не маюць чым абараняцца ў выпадку чарговых атак на сваёй тэрыторыі. Галоўнае, аднак, што захочуць зрабіць украінскія вайскоўцы, маючы такую перавагу.

Нічога не вядома, каб на паседжанні Рады бяспекі было прынятае нейкае рашэнне пасля ўкраінскай атакі. Губернатары вобласцяў, якія мяжуюць з Украінай, акрамя будовы абаронных пасаў, загадалі сфармаваць «батальёны тэрытарыяльнай абароны». Здаецца, яны сапраўды вераць у магчымасць сухапутнай атакі Украіны на іх тэрыторыю, канстатуе «Rzeczpospolita».

ав