Беларуская Служба

З 24 лютага ЕС адказвае за 20% экспарту расійскага СПГ

08.12.2022 13:36
Газаправоды з Расіі ў ЕС амаль цалкам спынілі працу, але Масква шырокім струменем пастаўляе звадкаваны газ, піша «Dziennik Gazeta Prawna».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

З траўня да кастрычніка Газпром пераслаў газаправодам утрая менш газу, чым у 2021 годзе. У той жа час расіяне здолелі значна павысіць экспарт газу СПГ, які, акрамя высокіх цэн, найбольш паўплываў на даходы Масквы ад продажу сыравіны.

Паводле падлікаў Цэнтра даследаванняў над энергіяй і чыстым паветрам, з пачатку вайны ва Украіне ЕС адказваў за 20% усяго прыбытку Масквы ад экспарту энергетычнай сыравіны і за больш як ¾ заробку ад продажу газу. Паводле розных дадзеных, у 2021 годзе ЕС купіў ад расіян 12,5-12,6 млрд кубаметраў СПГ, то ў той самы перыяд 2022 году гэта было 15,1-17,8 млрд кубаметраў. Дзякуючы высокім цэнам гэта пераклалася на гігантычны рост даходу, прынамсі ў пяць разоў.

Экспансія расійскага СПГ адбылася нягледзячы на тое, што, між іншым, балтыйскія краіны і Вялікабрытанія адмовіліся ад пакупкі гэтай сыравіны. Гэта заслуга некалькіх краін, якія маюць найбольшую здольнасць прыняцця звадкаванага газу – Францыя, Іспанія і Бельгія. Яны адказваюць за 80% паставак СПГ з Расіі. У параўнанні з мінулым годам яны купілі расійскага звадкаванага газу больш на 2/3. У той самы час пастаўкі СПГ у Кітай выраслі толькі на 13%, чытаем на старонках «Dziennik Gazeta Prawna».

ав