Беларуская Служба

Усё больш членаў АДКБ расчароўваецца ў магутнасці Расіі і аддаляецца ад яе

09.12.2022 14:42
Лідары гэтых краін сочаць за вайной ва Украіне, дзе Расіі не ўдаецца дабіцца поспехаў.
 -
Сцягі дзяржаў-членаў АДКБфота: naviny.online

Тыднёвае выданне Do rzeczy піша аб праблемах так званага «расійскага НАТА» – Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Усё больш членаў гэтай структуры расчароўваецца ў магутнасці Расіі і аддаляецца ад яе.

Аўтар артыкулу нагадвае, што ў АДКБ уваходзяць, акрамя Расіі, Арменія, Казахстан, Беларусь, Таджыкістан і Кыргызстан. Лідары гэтых краін сочаць за вайной ва Украіне, дзе Расіі не ўдаецца дабіцца поспехаў, і таму некаторыя з іх спрабуюць, пакуль што асцярожна, аддаляцца ад саюзу з Расіяй, усё больш адсоўваецца ад яе між іншым Казахстан, а нават блізкая саюзніца Арменія. Паявіліся непаразуменні ў адносінах з Кыргызстанам, спікер парламенту якога заклікаў правесці дэкамунізацыю і дэрусіфікацыю назоваў раёнаў у Бішкеку.

Так ці інакш, уплыў Расіі на іншыя краіны слабее па меры таго, як слабее сама Расія. Праблемы Пуціна ва Украіне дадаюць адвагі лідарам постсавецкім дзяржаў. Нават калі ў іх няма намеру наблізіцца да Захаду, яны спрабуюць выкарыстаць нагоду, каб павялічыць сваю незалежнасць ад магутнага партнёра. Акрамя таго, санкцыі, уведзеныя супраць Расіі, уплываюць таксама на яе саюзнікаў. Хаўрус з Расіяй перастае быць выгадны. Неўзброеным вокам бачна, што АДКБ можа быць эфектыўны толькі ў разгоне вулічных пратэстаў, што здарылася на пачатку гэтага году ў Казахстане, калі войскі арганізацыі дапамаглі лідару дзяржавы Такаеву справіцца з пратэстамі. Але, пры гэтым, АДКБ не ў стане абараніць Арменію ў яе канфлікце з Азербайджанам, нават адмовілася ўдзельнічаць у ім. Расія захрасла ва Украіне, і таму яна хутчэй за ўсё не будзе ў стане рэалізаваць свае пагрозы ў адносінах саюзнікаў, якія ўсё больш аддаляюцца ад яе.

нг