Беларуская Служба

Намесніца кіраўніка Еўрапарламента арыштаваная

12.12.2022 14:27
Яе і яшчэ трох чалавек абвінавачваюць у карупцыі, удзеле ў злачыннай групоўцы і адмыванні грошай.
Ева КайліPAP/EPA/JALAL MORCHIDI

Намесніцы кіраўніка Еўрапейскага Парламента Еве Кайлі ў нядзелю было прад'яўленае абвінавачанне і рашэннем суддзі яна была арыштаваная. Яе і яшчэ трох чалавек абвінавачваюць у карупцыі, удзеле ў злачыннай групоўцы і адмыванні грошай, паведамляе бельгійская газета LʼEcho.

Газета паведаміла, што бельгійскі суддзя Мішэль Клез выставіў абвінавачанне чатыром асобам і выдаў ордэр на арышт у рамках расследавання меркаванай карупцыі ў Еўрапарламенце. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, карупцыі і адмыванні грошай.

Сярод арыштаваных – бацька Кайлі, а таксама партнёр і памочнік у парламенце. Таксама былі затрыманыя Лука Вісенціні, нядаўна абраны генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, і Пʼер Антоніа Панцэры, былы член Еўрапарламента, які быў старшынёй парламенцкага падкамітэта па правах чалавека.
Дом 59-гадовага дэпутата Еўрапарламента Марка Тарабэлі таксама быў абшуканы ў суботу ўвечары. Аднак Тарабэла, які карыстаецца дэпутацкай недатыкальнасцю, не быў арыштаваны.

LʼEcho паведамляе, што наяўныя грошы, канфіскаваныя ў сумках, знойдзеных у доме Кайлі, яшчэ не падлічаны. Як піша выданне, сума - шасцізначная. У пятніцу раніцай у доме іншага падазраванага было знойдзена 600 тысяч еўра наяўнымі.

ав/wp.pl