Беларуская Служба

З лютага ў Польшчы затрымалі шэсць чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з расійскімі ці беларускімі службамі

16.12.2022 11:54
«Расійскі бок і іх давераныя асобы, то бок беларускія службы, актыўныя, але гэта не застаецца па-за ўвагай польскай контрвыведкі»
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/CC7

З лютага ў Польшчы затрымалі шэсць чалавек, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з расійскімі ці беларускімі службамі, заявіў у апублікаваным інтэрв'ю газеце «Polska» ўпаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.

Ён нагадвае, што «45 расійскіх чыноўнікаў, якія афіцыйна працавалі ў дыпламатыі, але вялі разведвальную дзейнасць супраць Польшчы, былі высланыя з краіны».

«Расійскі бок і іх давераныя асобы, то бок беларускія службы, актыўныя, але гэта не застаецца па-за ўвагай польскай контрвыведкі», – запэўнівае ён. Жарын дадае, што «расійскія службы вядуць дзейнасць, якая з’яўляецца часткай палітыкі Крамля».

«Расія агрэсіўная і варожая ў адносінах да Польшчы. І гэта не зменіцца. Расійскія службы актыўныя і дзейнічаюць. Хоць рэакцыя Польшчы і нашых саюзнікаў у выглядзе высылкі вялікай колькасці расійскіх шпіёнаў з Еўропы аслабляе магчымасці расійскай выведкі, то не трэба мець сумневаў – Расія застанецца актыўнай», – падкрэслівае Жарын.

ав