Беларуская Служба

Дыктатара цікавяць толькі грошы і ўлада

21.12.2022 12:16
Аляксандр Лукашэнка не хоча адпусціць сваіх салдат на Украіну, але і не перакрые дарогі арміі Пуціна.
  (R)    (L), 19.12.2022
Аляксандр Лукашэнка (R) і Уладзімір Пуцін (L), 19.12.2022 МінскEPA/KONSTANTIN ZAVRAZHIN/SPUTNIK/KREMLIN POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA.

А нават больш – дасць мікрапрацэсары, оптыку і падшыпнікі, – піша ў Rzeczpospolita Руслан Шошын.

Лукашэнка не дапаможа Пуціну наступіць на Украіну з поўдня, ані не дапаможа перакрыць пастаўнікі зброі з Захаду, бо беларускі дыктатар трымае тысячы найлепш падрыхтаваных і найбольш лаяльных спецадзінак на ўласныя патрэбы, асабліва, на выпадак выбуху новых грамадскіх пратэстаў.
Аднак у Лукашэнкі ёсць фабрыка мікрапрацэсараў у Мінску «Інтэграл». Чыпы, якія там вырабляюцца не настолькі якасныя як амерыканскія і не падыходзяць да смартфонаў і ноўтбукаў, але, як кажуць, падыходзяць да расійскіх ракет.

У Расіі ўсё больш не хапае падшыпнікаў для грузавікоў і танкаў. Расія сама забяспечвала толькі 30% патрэб, астатняе брала ў Швецыі, Нямеччыны і ЗША.

Лукашэнка чакае шчодрага дафінансавання сваіх заводаў, якія засталіся з савецкага часу і могуць дапамагчы Расіі сваёй прадукцыяй.

Хутка Мінск павінен атрымаць 1,5 млрд долараў на праекты звязаныя з заменай імпартнай прадукцыі. А яшчэ Масква адтэрмінавала Мінску выплату 1,4 млрд долараў даўгоў да 2028 году.

яс