Беларуская Служба

Сацапытанне: Палякі не сумняваюцца, што неабходна працягваць узбройваць украінскіх жаўнераў

23.12.2022 11:16
У апытанні IBRiS для Rzeczpospolita 77,5 працэнта рэспандэнтаў падтрымліваюць перадачу зброі і ўзбраення ўкраінскім вайскоўцам.
Украінскія жаўнерыPAP/Eugene Titov

– Палякі не сумняваюцца, што неабходна працягваць узбройваць украінскіх жаўнераў, якія ваююць супраць расійскай агрэсіі, – піша ў пятніцу «Rzeczpospolita». У апытанні IBRiS для Rzeczpospolita 77,5 працэнта рэспандэнтаў падтрымліваюць перадачу зброі і ўзбраення ўкраінскім вайскоўцам.

Штодзённік нагадвае, што дагэтуль кошт зброі і ўзбраення, якія Польшча адправіла ва Украіну, перавысіў 2 мільярды долараў. «Польшча знаходзіцца ў авангардзе краін, якія падтрымліваюць украінскіх вайскоўцаў. Паводле звестак Інстытута сусветнай эканомікі ў Кілі, краіна знаходзіцца на чацвёртым месцы з заяўленай сумай у 1,82 мільярда еўра на ўзбраенне ўсходняга суседа», – чытаем у выданні.

Апытанне IBRiS паказвае, што 77,5% рэспандэнтаў выступаюць за перадачу зброі і ўзбраення ўкраінскім вайскоўцам, 18,3% – супраць, і толькі 4,2% не маюць свайго меркавання.

У Міністэрстве нацыянальнай абароны штодзённіку заявілі, што «з меркаванняў бяспекі» не ўдакладняюць, якую тэхніку адправілі ва Украіну. Пры гэтым у Міністэрстве нацыянальнай абароны паведамілі, што першыя дзеянні ў галіне ваеннай падтрымкі Украіны Польшча распачала яшчэ да расійскага ўварвання ў гэтую краіну.

ав/Rzeczpospolita

Пентагон разглядае магчымасць навучання ўкраінскіх салдат эксплуатацыі ракетных сістэм Patriot у ЗША

23.12.2022 12:45
Паводле інфармацыі двух чыноўнікаў Мінабароны, Пентагон разглядае такую магчымасць, паведаміла ў пятніцу выданне «Politico».