Беларуская Служба

Электарат польскіх правых бачыць прэм'ера Маравецкага будучым кандыдатам у прэзідэнты

29.12.2022 19:52
54% апытаных, якія заяўляюць, што галасуюць за правучую кааліцыю, лічаць, што ў 2025 годзе цяперашні прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі павінен высоўваць сваю кандыдатуру на вышэйшую пасаду ў польскай дзяржаве.
Premier Mateusz Morawiecki złożył Polakom życzenia świąteczne
Premier Mateusz Morawiecki złożył Polakom życzenia świątecznefacebook.com/MorawieckiPL

Кандыдатам у прэзідэнты, на думку выбаршчыкаў правячай кааліцыі Абʼяднаных правых, павінен стаць цяперашні прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі. Пра гэта піша выданне Super Express са спасылкай на вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага на замову інстытута Pollster.

Super Express паведамляе ў чацвер, 29 снежня пра вынікі апытання «Хто павінен быць кандыдатам у прэзідэнты ад Абʼяднаных правых?» Як піша газета, 54% апытаных, якія заяўляюць, што галасуюць за правучую кааліцыю, лічаць, што ў 2025 годзе цяперашні прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі павінен высоўваць сваю кандыдатуру на вышэйшую пасаду ў польскай дзяржаве.

Паводле сацыялагічнага апытання, цяперашні прэмʼер у гэтым рэйтынгу абганяе былую прэмʼер Бэату Шыдла і міністра юстыцый Збігнева Зёбру. Апошняга падтрымалі бы 9%, а былую прэмʼер – каля 16% апытаных. Старшыня ядра кааліцыі – «Права і справядлівасць» - Яраслаў Качыньскі мог бы разлічваць на падтрымку каля 8% прыхільнікаў правых.

Калі і на якой выбарцы было праведзена даследаванне, Super Express не ўдакладніў.

эж