Беларуская Служба

Польшча і Украіна рыхтуюць новую дамову аб добрасуседстве

03.01.2023 14:41
Фінальнае абмеркаванне і падпісанне дамовы адбудзецца пасля заканчэння вайны. 
-  , ,  1  2022 . ()
Польска-укрінскія міжурадавыя кансультацыі, Кіеў, 1 чэрвень 2022 г. (ілюстрацыя)Крыніца: PAP/Krystian Maj/KPRM

Паміж Польшчай і Украінай ідуць перамовы на прадмет падпісання новай Дамовы аб добрасуседстве. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас прэсавай канферэнцыі заявіў, што гэта дакумент аб будучых пасляваенных адносінах паміж афіцыйнай Варшавай і Кіевам.

Палітык адзначыў, што на дадзены момант абмеркаванне магчымых палажэнняў не з'яўляецца прыярытэтам нумар адзін: да іх вернуцца пасля заканчэння вайны:

-Дамова будзе перагледжана пасля вайны. Аднак цяпер галоўнае, каб вайна скончылася добрым мірам, каб яна не скончылася на ўмовах Пуціна, Крамля бо гэта будзе азначаць, што свет стане больш небяспечным, а Польшча апынецца ў горшым становішчы. Адпаведна пасля заканчэння вайны распачнем шырокае абмеркаванне палажэнняў новай дамовы. Пакуль гэта не зʼяўляецца для нас прыярытэтам нумар адзін.

Паводле неафіцыйных звестак Польскага радыё, цяпер праект дакументу перададзены ў Міністэрства замежных спраў Польшчы. Раней справай займалася Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.

Зараз польска-украінскія адносіны перажываюць сапраўдны ўздым. Польшча разам з краінамі Балтыі з’ўляецца лабістам еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны. Менавіта ў Польшчы прытулак знайшлі больш за мільён украінскіх уцекачоў.

Паводле прыблізных ацэнак, польская падтрымка ўкраінцаў і Украіны ўжо можа скласці каля 40 мільярдаў злотых (больш за 10 млрд долараў). З іх 15,9 мільярдаў злотых – дзяржаўная дапамога.

Спачатку вайны цяжар дапамогі ўзялі на сябе звычайныя грамадзяне Польшчы. Мяркуецца, што 77% палякаў у большай ці меншай ступені ўдзельнічалі ў дапамозе ўцекачам. Ажно 7% палякаў прынялі іх ва ўласных дамах. Партал Ukraine Support Tracker Інстытута сусветнай эканомікі ў Кілі ацэньвае заяўленую Польшчай падтрымку ўзбраення ўкраінскага войска ў 1,82 мільярда еўра. Адпаведна Польшча займае чацвёртае месца па абʼёмам дапамогі Украіне сярод усіх краін свету.

Нічога дзіўнага, што дамова паміж Украінай і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве, дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве, якая была заключана 18 траўня 1992 года, пасля заканчэння вайны павінна быць перагледжана.

Аднак на польска-украінскія адносіны дагэтуль моцным ценем падае ўшанавання памяці ўкраінскага нацыянальнага героя Сцяпана Бандэры, які ў Польшчы лічыцца злачынцам ды ідэйным натхняльнікамі Валынскай трагедыі, падчас якой у 1942-43 гг. украінскія нацыяналісты знішчылі да 100 тыс. палякаў Валыні. 1 студзеня ва Украіне адзначылі 114 гадавіну з дня нараджэння Сцяпана Бандэры.


Ушанаванне памяці С. Бандэры, Львоў, 1 студзеня 2023 г. Ушанаванне памяці С. Бандэры, Львоў, 1 студзеня 2023 г.

2 студзеня прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі абмеркаваў з прэмʼер-міністрам Украіны Дзянісам Шмігалём пытанне гэтага ўшанавання. З нагоды 114 гадавіны з дня нараджэння Бандэры, Вярхоўная Рада Украіны на сваім профілі ў Twitter апублікавала адну з яго цытат і фатаграфію галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерыя Залужнага з партрэтам Бандэры ў фоне. Запіс быў выдалены. З гэтае нагоды Матэвуш Маравецкі адзначыў:

-Мы абавязкова будзем змагацца за памяць, за праўду. Ёсць згода ўладаў Украіны на эксгумацыю і мы чакаем калі гэтая згода рэалізуецца. Я сёння размаўляў пра тое, што адбылося з прэмʼер-міністрам Украіны і выказаў сваё абсалютна негатыўнае стаўленне да ўсіх, хто ва Украіне не разумее гэтага і працягвае ўшаноўваць памяць Бандэры.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Аркадыўш Мулярчык у эфіры Польскага Радыё падкрэсліў:

-Польшча не можа пагадзіцца з шанаваннем Сцяпана Бандэры, ідэолага ўкраінскіх нацыяналістаў, якія забілі дзясяткі тысяч палякаў на Валыні. І мы будзем падкрэсліваць гэта ў любой сітуацыі. Мы падкрэсліваем гэта публічна, мы таксама падкрэсліваем гэта ў размовах з украінцамі на розных сустрэчах – у шматбаковых ці двухбаковых.

Аркадыўш Мулярчык дадаў, што запіс аб дні нараджэння Сцяпана Бандэры быў выдалены з акаўнту Вярхоўнай Рады Украіны, што сведчыць аб тым, што Украіна ўсё ж прыслухалася да меркавання Польшчы. У той жа час Міністэрства замежных спраў Польшчы мае намер працягваць намаганні па павышэнні свядомасці ўкраінцаў аб ролі самога Сцяпана Бандэры і яго падраздзяленняў у генацыдзе палякаў на Валыні.

Як дзеяч украінскага нацыяналістычнага руху Бандэра быў арганізатарам падпольных акцыяў супраць міжваеннай Польшчы, а пазней СССР. 30 чэрвеня 1941 года Бандэра абвясціў у Львове стварэнне незалежнай украінскай дзяржавы, за што ў ліпені 1941 года быў арыштаваны немцамі і зняволены ў канцлагеры Заксенхаўзен. Там ён прабыў да верасня 1944 года.

Падчас знаходжання Бандэры ў лагеры Украінская Паўстанцкая Армія (УПА), утвораная ў 1942 г. як узброены атрад АУН, зладзіла арганізаванае знішчэнне польскага насельніцтва на Валыні і ва Усходняй Галіцыі («Валынскае злачынства») – у выніку чаго было забіта каля 100 тыс. мясцовых палякаў.

iar/pap/pe/эж

90 украінскіх музеяў атрымалі ад Польшчы 80 тон дапамогі

20.12.2022 13:32
Камітэт быў створаны на пачатку сакавіка па ініцыятыве Музея Варшаўскага паўстання.

Міністр аховы здароўя Польшчы запэўніў у далейшай дапамозе ўкраінскай сістэме аховы здароўя

28.12.2022 16:20
Анкалагічныя хворыя і  параненыя ў выніку ваенных дзеянняў былі спецыяльным бортам дастаўлены на лячэнне ў Нідэрланды і Нарвегію.