Беларуская Служба

Амерыканцы разгарнулі атрад вайскоўцаў у Румыніі, каб перасцерагчы Маскву

03.01.2023 16:53
Гэта разглядаецца як мадэль стрымлівання, якую выкарыстоўвае Вашынгтон.
Ілюстрацыйны здымакфота: Bumble Dee/Shutterstock

Партал MSN.com прыводзіць меркаванне амерыканскага выдання, якое лічыць разгортванне ў Румыніі атраду амерыканскіх вайскоўцаў выразным сігналам Маскве.

У Румыніі атрад амерыканскіх вайскоўцаў з'яўляецца відавочным сігналам расійскай уладзе. Размяшчэнне войскаў побач з вайной ва Украіне – калі ЗША сыходзяць з месцаў непасрэдных баявых дзеянняў, такіх як Афганістан – разглядаецца як мадэль стрымлівання, якую зараз выкарыстоўвае Вашынгтон, паведамляе New York Times.

Салдаты 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі арміі ЗША знаходзяцца на палігоне на паўднёвым усходзе Румыніі, усяго ў сямі хвілінах падлётнага часу ракетаў ад месца, дзе Расія назапашвае боепрыпасы ў акупаваным Крыме. На поўначы краіны іншыя вайскоўцы з паветрана-дэсантнай дывізіі знаходзяцца ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад украінскай мяжы ў рамках трэніровак.

101-я дывізія была размешчана ў Еўропе ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны, і з яе прысутнасцю ў Румыніі амерыканскія войскі цяпер знаходзяцца бліжэй да вайны ва Украіне, чым любое іншае ваеннае падраздзяленне ЗША. Дывізія атрымала загад разгарнуць каля 4 тыс салдат і старэйшых камандзіраў усяго праз некалькі тыдняў пасля расійскага ўварвання. Улетку яны прыбылі на авіябазу каля румынскага гораду Канстанца. Раней база служыла падрыхтоўчым цэнтрам для салдат НАТА, у тым ліку для некалькіх сотняў амерыканскіх салдат, і была больш шырока вядомая ў арміі як перавалачная станцыя для сілаў ЗША, якія накіроўваюцца ў Афганістан і назад.

нг