Беларуская Служба

«Пантыфікат Бенедыкта XVI супаў з надзвычай складаным для Касцёла часам»

05.01.2023 09:45
Бенедыкт XVI быў першым Папам рымскім, які падчас сваіх замежных паломніцтваў сустракаўся з ахвярамі святароў-педафілаў.
    XVI
Пахавальна цырымонія Папы Бенедыкта XVIPAP/EPA/ETTORE FERRARI

Пантыфікат Бенедыкта XVI супаў з надзвычай складаным часам для Касцёла. Папа ўзяў на сябе місію ачышчэння Касцёла ад бруду маральных скандалаў і ў той жа час хацеў умацаваць яго праз вернае прытрымліванне вучэння Хрыста, кажа ў размове з PAP публіцыст і выкладчык Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве Эва Чачкоўска.

Папа-сеньёр Бенедыкт XVI, які памёр у суботу, сёння будзе пахаваны ў Ватыканскіх гротах – ніжнім паверсе Сабора святога Пятра ў Ватыкане, дзе знаходзяцца 23 магілы Папаў рымскіх, у тым ліку святога Яна Паўла II.

Эва Чачкоўска нагадала, што ў духоўным завяшчанні, напісаным у 2006 годзе і апублікаваным пасля смерці, папа Бенедыкт XVI заклікаў усіх у Касцёле «цвёрда стаяць у веры і не паддавацца падману». Ён таксама перасцерагае, каб не верыць тым, хто кажа, што Бога няма, што няма праўды, што Біблія не з’яўляецца Аб’яўленым Словам і што Евангелле можна свабодна інтэрпрэтаваць.

Паводле Чачкоўскай, пантыфікат Бенедыкта XVI быў цяжкім, паколькі супаў з «надзвычай складаным для Касцёла часам».

«Бенедыкт XVI быў таксама першым Папам рымскім, які пайшоў на беспрэцэдэнтны крок – сышоў у адстаўку. Ён патлумачыў гэтае рашэнне недахопам сіл, пагаршэннем стану здароўя, але здагадкі, ці гэта была адзіная прычына адстаўкі працягваюцца да гэтай пары», – сказала выкладчыца.
Яна адзначыла, што хоць – на яе думку – Бенедыкт XVI быў «духоўна моцным» чалавекам, але, верагодна, ён вырашыў, што не мае дастаткова сілаў, каб працягваць кіраваць Касцёлам, які патрабуе ачышчэння і глыбокага аднаўлення.

На думку Эвы Чачкоўскай, адмовіцца ад пасады Бенедыкта XVI прымусілі вялікія выклікі, з якімі ён сутыкнуўся. «Адной з прычын стала сутыкненне Папы з моцным ліберальным крылом у Касцёле, якое імкнулася да рэформаў, якія ішлі ў іншым кірунку, чым прапанаваў Бенедыкт XVI, а таксама крызіс, выкліканы хваляй педафілічных скандалаў у Касцёле, які пачаўся яшчэ падчас пантыфікату Яна Паўла ІІ», – сказала публіцыстка.

Яна нагадала, што Бенедыкт XVI шмат зрабіў у барацьбе з сексуальнымі злачынствамі супраць непаўналетніх у шэрагах духавенства. «Зняў з пасады каля 400 святароў і 70 біскупаў, якія альбо самі здзейснілі гэтыя злачынствы, альбо ўтойвалі іх. Ён падоўжыў тэрмін даўнасці злачынстваў, звязаных з педафіліяй, з 10 да 20 гадоў пасля дасягнення ахвярай паўналецця, а ў 2011 годзе абавязаў усе епіскапаты прыняць інструкцыі па паводзінах у выпадку атрымання паведамлення аб сексуальным гвалце з боку духавенства», – сказала Эва Чачкоўска.

Яна нагадала, што Бенедыкт XVI быў таксама першым Папам рымскім, які падчас сваіх замежных паломніцтваў сустракаўся з ахвярамі святароў-педафілаў.

PAP/аз

Цела Бенедыкта XVI выстаўленае ў ватыканскай базіліцы

02.01.2023 10:11
Пахаванне Папы рымскага Бенедыкта XVI адбудзецца ў бліжэйшы чацвер.