Беларуская Служба

«Прэм'ер Фіала зробіць усё, каб Бабіш прайграў прэзідэнцкія выбары»

18.01.2023 15:09
Кабінет міністраў Чэхіі, які ўяўляе сабой цікавую сумесь кансерватараў, Пірацкай партыі і палітычнага руху, які абʼядноўвае прадстаўнікоў мясцовага самакіравання, прадстаўляе прагматызм, тыповы для Чэхіі
    (), -    ( )      ()    .        , , , 16  2023 .
Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан (сядзіць), прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіала (дргуі злева) і арцыбіскуп Пражскі Ян Граўбнер (злева) глядзяць на Карону св. Вацлава ў саборы Святога Віта ў Пражскім Градзе, Прага, Чэхія, 16 студзеня 2023 г.Фота: PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

План старшынства Швецыі ў ЕЗ будзе абмяркоўвацца на сесіі Еўрапарламента на гэтым тыдні. Аднак адгалоскі шасцімесячнага чэшскага старшынства, якое скончылася ў апошні дзень снежня, чуваць дагэтуль. Піша Рышард Чарнэцкі публіцыст wprost.pl. Праца кааліцыйнага ўраду Чэхіі, з кансерватыўным прэмʼер-міністрам Петрам Фіалам на чале, лідэрам ODS – партыі, саюзнай PiS у фракцыі Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў, ацэньваецца добра. У перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2022 года Прага вельмі прагматычна «кіравала» ЕЗ, прасоўваючы пытанні там, дзе быў дасягнуты кансэнсус, не ўступаючы ў ідэалагічныя спрэчкі.

Прэмʼер-міністр Чэхіі, другі католік на гэтай пасадзе – першым быў Петр Нечас – у гісторыі Чэхаславакіі і пазней Чэхіі. Петр Фіала вядомы, як вельмі добры перамоўшчык унутры краіны. Аказалася, што ён таксама вельмі эфектыўна вядзе перамовы і на міжнароднай арэне.

Кабінет міністраў Чэхіі, які ўяўляе сабой цікавую сумесь кансерватараў, Пірацкай партыі і палітычнага руху, які абʼядноўвае прадстаўнікоў мясцовага самакіравання, прадстаўляе прагматызм, тыповы для Чэхіі. Старшынства Чэхіі ў ЕЗ адбывалася згодна з мудрым прынцыпам: «палітыка – гэта мастацтва ажыццяўлення таго, што магчыма ў дадзеным месцы і ў дадзены час». Чэхі атрымліваюць еўрапейскую пахвалу, хоць у іх кансерватыўны прэм’ер.

У 2023 годзе Чэхію чакаюць прэзідэнцкія выбары, першы тур якіх ужо адбыўся. Партыя прэмʼера Фіалы не вылучыла на іх свайго кандыдата. Усё гэта дзеля таго, каб у другім туры зрабіць стаўку на таго, хто будзе мець найбольшыя шанцы спыніць выбар Андрэя Бабіша. А як вядома, у першым туры перамог адстаўны генерал арміі Петр Павел. За вышэшую пасаду ў Чэхіі ён будзе змагацца з Бабішам.

Лідар партыі ANO Андрэй Бабіш, якая ўваходзіць у Ліберальны інтэрнацыянал, дарэчы, зʼяўляецца сурʼёзным кандыдатам, і Фіала зробіць усё, каб не дазволіць яму перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах. Ці не парадокс, што Бабіш, славак і былы супрацоўнік камуністычных спецслужбаў, які дэлегаваў у Еўрапейскую камісію антыпольскую камісарку Веру Юраву, быў два тэрміны прэм’ер-міністрам, а цяпер балатуецца на пасаду прэзідэнта Чэхіі? Сваім разважаннямі аб палітычнай сцэне Чэхіі на старонках парталу wprost.pl дзяліўся публіцыст Рышард Чарнэцкі.

эж