Беларуская Служба

Урад Ізраіля абмяжуе права на пратэсты

21.01.2023 10:15
Ізраільская паліцыя зможа штрафаваць пратэстоўцаў вялікімі штрафамі, калі яны не будуць падпарадкоўвацца паліцыі або не пагодзяцца разысціся, паведамляе Rzeczpospolita.
Flaga Izraelazdjęcie ilustracyjne
Flaga Izraela/zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Закон прадугледжвае, што паліцыя павінна будзе санкцыянаваць любую акцыю пратэсту, у якой удзельнічаюць больш за 100 чалавек. Паліцыя таксама зможа выдаляць удзельнікаў акцыі, калі «іх прысутнасць можа прывесці да парушэння грамадскага парадку». Калі хаця б адзін чалавек будзе ўдзельнічаць у акцыі пратэсту незаконна, паліцыя зможа разагнаць увесь сход.

Паліцыя зможа накладаць вялікія штрафы на пратэстоўцаў нават 5 тыс. долараў.

Новы закон таксама прадугледжвае, што акцыі пратэсту перад дамамі дзяржаўных дзеячаў можна праводзіцца не бліжэй чым за 100 метраў ад будынка.

У Ізраілі праходзяць пратэсты супраць урада Біньяміна Нетаньяху. Тыдзень таму пратэставала каля 100 тысяч чалавек.
На пратэсты выходзяць розныя сацыяльныя і прафесійныя групы: лекары, юрысты, ІТ-работнікі, студэнты, актывістаў ЛГБТ і рэзервісты ізраільскай арміі.

Прэм'ер-міністр Ізраіля выказаў абурэнне пратэстамі, абвінаваціўшы іх удзельнікаў у фінансаванні з замежных структур.

яс