Беларуская Служба

Пуцін баіцца ваеннага перавароту. Таму і прыбірае харызматычных генералаў

20.01.2023 11:49
Крэмль заўсёды баіцца арміі і баіцца моцных харызматычных камандзіраў, якія на хвалі сваёй папулярнасці могуць арганізаваць вайсковы пераварот.
Władimir Putin w towarzystwie ministra obrony Siergieja Szojgu i szefa Sztabu Generalnego, gen. Walerija Gierasimowa
Władimir Putin w towarzystwie ministra obrony Siergieja Szojgu i szefa Sztabu Generalnego, gen. Walerija Gierasimowa Foto: SERGEY FADEICHEV/KREMLIN / POOL / PAP/ EPA

Сталін баяўся Ракасоўскага, Жукава і Тухачэўскага, у 1990-я Ельцын баяўся генерала Лябедзя, генерала Рохліна. Пуцін баяўся Трошава і Кулікова. Ён не можа дазволіць сваім камандзірам атрымаць палітычную значнасць, заявіў Newsweek незалежны расійскі эксперт па пытаннях бяспекі Павел Лузін. Лузін – кандыдат палітычных навук, эксперт па расійскай знешняй і абароннай палітыцы

Newsweek публікуе размову з Лузіным, які, сярод іншага, называе дзеянні Расіі ва Украіне тэрарызмам у класічным сэнсе гэтага слова, то бок свядомым гвалтам, які выкарыстоўваецца для запалохвання грамадства ў імя палітычных мэтаў. «Крэмль спадзяецца, што супраціў украінцаў зменшыцца і грамадскасць пачне ціснуць на ўлады, каб яны пайшлі на перамовы або спынілі агонь», – гаворыць Лузін.

Нагадаем, на гэтым тыдні ў выніку трапляння расійскай ракеты ў жылы дом у Дняпры загінулі 45 чалавек, шмат было паранена. Тэрарызм стаў галоўнай расійскай стратэгіяй у гэтай вайне.

вх