Беларуская Служба

Кіраўнік Еўрапейскай рады: Неабходна прыняць смелыя рашэнні па пастаўках ваеннай тэхнікі

23.01.2023 11:26
«Пасля рашэння Расіі ўварвацца ва Украіну мы зразумелі, што не будзе свабоднай і бяспечнай Еўропы без свабоднай і бяспечнай Украіны».
Данецкі рэгіёнPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

- Без свабоднай і бяспечнай Украіны не будзе свабоднай і бяспечнай Еўропы, – заявіў кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль у інтэрв'ю, апублікаваным у панядзелак выданнем «Rzeczpospolita». Ён падкрэсліў неабходнасць прыняцця смелых рашэнняў па пастаўках ваеннай тэхнікі.

«Украінскія ўлады маюць вельмі дакладнае бачанне таго, што цяпер будзе адбывацца. На іх думку, існуе сурʼёзная рызыка масіраванай атакі ў адказ з боку Расіі ў бліжэйшыя тыдні. Таму так важныя смелыя рашэнні па пастаўках ваеннай тэхнікі. Існуе таксама надзвычайная палітычная воля для правядзення неабходных рэформаў, у прыватнасці, тых сямі рэкамендацыяў, выдадзеных кіраўніком Еўракамісіі», – сказаў старшыня Еўрапейскай рады, які нядаўна наведаў Кіеў, у інтэрвʼю «Rzeczpospolita».

Ён дадаў, што Еўрапарламент ужо прыняў «некалькі важных заканадаўчых актаў у адпаведнасці з меркаваннем Венецыянскай камісіі Савета Еўропы і рэкамендацыямі Еўракамісіі». «Ёсць відавочнае чаканне, што мы захаваем ціск на Расію і ўвядзем дзясяты пакет санкцый. Падрыхтоўка ўжо пачалася», – сказаў Шарль Мішэль.

«Пасля рашэння Расіі ўварвацца ва Украіну мы зразумелі, што не будзе свабоднай і бяспечнай Еўропы без свабоднай і бяспечнай Украіны. Гэта зразумела. Прыняцце магчымай расійскай перамогі стварыла б надзвычай небяспечны прэцэдэнт. Пераважная большасць еўрапейскай грамадскай думкі, не толькі палітычнага класу, гэта разумее, нават калі не мае глыбокіх ведаў пра гэта, але інстынктыўна адчувае, што мы павінны дапамагчы Украіне захаваць суверэнітэт і незалежнасць», – сказаў кіраўнік Еўрапейскай рады.

ав