Беларуская Служба

На цырымоніі ўшанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. зачыталі ліст У. Зяленскага

24.01.2023 11:43
«Паўстанне паскорыла нацыянальнае адраджэнне і вызваленчы рух на тэрыторыі сучасных Украіны, Польшчы і Літвы».
Potyczka podczas powstania styczniowego
Potyczka podczas powstania styczniowegoPolona.pl/Biblioteka Narodowa

Інтэрнэт-выданне Niezalezna.pl піша пра ліст прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з нагоды 160-ай гадавіны пачатку Студзеньскага паўстання (у Беларусі – паўстанне Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гг - рэд.). Ён напісаў: «Сёння, аддаючы даніну памяці Студзеньскаму паўстанню, мы адчуваем адзінства і асаблівую гістарычную сувязь з нашымі продкамі, якія тады мужна паўсталі за свабоду і незалежнасць. Паўстанне паскорыла нацыянальнае адраджэнне і вызваленчы рух на тэрыторыі сучасных Украіны, Польшчы і Літвы».

У варшаўскай Цытадэлі ў панядзелак з удзелам прэзідэнтаў Польшчы і Літвы Анджэя Дуды і Гітанаса Наўседы прайшла цырымоніі ўшанавання памяці паўстанцаў. Падчас цырымоніі амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч зачытаў ліст прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Той напісаў: «Таксама сёння Украіна, Польшча і Літва аб'ядналіся супраць злачыннай агрэсіі Расіі, якая, напаўшы на Украіну, кінула выклік бяспецы ўсёй Еўропы і свету».

"Я ўдзячны за цвёрдую падтрымку і салідарнасць нашым польскім і літоўскім сябрам, якія паказалі прыклад лідарства ў абароне агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Сёння разам з вамі мы пішам новую гісторыю барацьбы за незалежнасць нашай краіны, а таксама ўсёй аб'яднанай Еўропы», — дадаў Зяленскі. «Я перакананы, што гэтая барацьба будзе паспяховай у імя студзеньскіх паўстанцаў і ўсіх пакаленняў народаў — украінскага, польскага, літоўскага, якія стагоддзямі змагаліся за права жыць вольнымі людзьмі на сваёй зямлі», - адзначыў прэзідэнт Украіны. 

нг