Беларуская Служба

Беларуска-украінскія адносіны на фоне вайны

30.01.2023 17:14
У Мінску пачалі заяўляць, што ўкраінскія ўлады нават прапаноўваюць Лукашэнку пакт аб ненападзенні ў замен за адмову ад падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў.
Аўдыё
  • Эксперт пра ўкраінскую палітыку ў адносінах да Беларусі
Ілюстрацыйны здымакEPA/OLEG PETRASYUK Dostawca: PAP/EPA

Украіна застаецца адзінай дзяржавай у рэгіёне, якая афіцыйна не прызнала беларускай апазіцыі, як палітычнага суб'ектa ў кантактах. Кіеў не сустракаўся з Ціханоўскай, не спыніў адносінаў з Лукашэнкам. Пасля пачатку расійскай агрэсіі, ва Украіне істотна пагоршылася стаўленне да беларусаў у звязку з наступам расійскіх войск з Беларусі ды абстрэлаў з беларускай тэрыторыі. У Мінску пачалі заяўляць, што ўкраінскія ўлады нават прапаноўваюць Лукашэнку пакт аб ненападзенні ў замен за адмову ад падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў. Беларуска-украінскія адносіны мы абмеркавалі з экспертам.

Пост-савецкі перыяд у адносінах Украіны з Беларуссю вызначаўся з большага прыязнасцю, часам нейтральнасцю, калі кожная краіна была засяроджана на ўнутраных праблемах, але амаль ніколі варожасцю. Усё змянілася пасля лютага 2022-га года. Беларусь пад кіраўніцтвам узурпатара Лукашэнкі стала саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны. Сярод украінскага грамадства ды палітыкаў пачало мяняцца стаўленне да беларусаў. Маўляў уся Беларусь адказныя за напад на Украіну. Апошнімі тыднямі гэтая тэндэнцыя толькі ўзмацнілася. Спачатку з’явілася інфармацыя аб ролі Украіны ў фармаванні заходняй палітыкі адносна Беларусі, у першую чаргу стрымлівання санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Пазней не адбыўся запланаваны раней выступ Святланы Ціханоўскай на ўрачыстасцях, прысвечаных 160-й гадавіне Студзеньскага паўстання, а прэзідэнт Зяленскі не згадаў народ Беларусі ў сваім звароце, прысвечаным гэтай гадавіне. На днях Лукашэнка заявіў, што Украіна нібыта прапанавала яму падпісаць пакт аб ненападзенні. За гэта Лукашэнка дамагаецца спыніць падтрымку беларускіх добраахвотніцкіх ваенных фармаванняў.

- Ва Украіне працягваюць рыхтаваць баевікоў і экстрэмістаў. Ня ведаю, навошта гэта ўкраінцам. З аднаго боку, просяць нас, каб мы ні ў якім разе не ваявалі з Украінай, каб нашыя войскі туды не рухаліся. Пакт аб ненападзенні прапануюць заключыць. А з іншага боку, рыхтуюць гэтую грымучую сумесь і ўзбройваюць іх.

Якой логікай кіруецца афіцыйны Кіеў у адносінах з Беларуссю, ці ёсць разуменне розніцы паміж рэжыму Лукашэнкі ды беларускім народам, што могуць запрапанаваць украінцам беларусы, каб перамяніць негатыўнае стаўленне, пра гэта мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

- Да апошняга часу ўкраінскія школы не мелі яснай і дакладнай стратэгіі адносна Беларусі. Асноўнай дамінантай было адно, каб Беларусь не ўцягнулася ў вайну з Украінай, каб Лукашэнка не кінуў войскі з паўночнага напрамку. Гэта быў стратэгічны падыход, за якім не стаяла іншых мэтай. Сітуацыя паволі пачала змяняцца зараз.

У якім кірунку ідуць змены?

- Узнікае паволі патрэба ў выпрацоўцы доўгатэрміновай стратэгіі, што рабіць далей з Беларуссю. Няма стаўлення, што трэба пакінуць Беларусь, хай сама сабой займаецца. Гэта сыходзіць, украінскія ўлады патрабуюць яснай доўгатэрміновай канцэпцыі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Поўную размову слухайце ў аўдыёфайле


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі