Беларуская Служба

МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба пра «Леапарды»: «Вы дапамаглі нам разбурыць яшчэ адну сцяну»

02.02.2023 14:02
Кулеба адзначыў, што для рашучай перамогі свабоды няма табу і забароненых тэм адносна паставак самай магутнай зброі.
 2 A6
Леапард 2 A6PAP/EPA/FRIEDEMANN VOGEL

– Я ўдзячны Польшчы і Літве за лідарства ў падтрымцы нашай краіны, непахісную пазіцыю і рашучасць. Гэтую салідарнасць, чалавечнасць і гасціннасць, праяўленыя да ўкраінцаў, мы будзем памятаць на працягу многіх пакаленняў, – заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў інтэрв'ю парталу niezalezna.pl. – Асобна хачу звярнуць увагу на далёка ідучае рашэнне Польшчы перадаць Украіне танкі «Леапард». Вы дапамаглі нам разбурыць яшчэ адну сцяну. Цяпер мы ствараем кааліцыю танкаў для падтрымкі Украіны, да якой ужо далучыліся дзясяткі адказных і ініцыятыўных дзяржаў, – дадае кіраўнік украінскай дыпламатыі.

Гаворачы пра перамовы ў справе паставак зброі, Кулеба адзначыў, што «для рашучай перамогі свабоды няма табу і забароненых тэм адносна паставак самай магутнай зброі. Гэтым крэда кіруецца ўкраінская дыпламатыя ў перамовах. Мы будзем умацоўваць абароназдольнасць Украіны і моц украінскай арміі пакуль акупанты не змогуць больш супраціўляцца і працягваць тэрор супраць нашага народа».

Кулеба гаворыць, што ў 2022 годзе Украіна перамагала кожны раз, калі разам прымаліся складаныя і смелыя рашэнні: «Таму падчас сваіх перамоваў я звяртаюся да еўрапейскіх калег з просьбай не баяцца рабіць вялікія крокі. Дайце Украіне вялікую зброю, хутка і ў вялікай колькасці. Падумайце аб важных рашэннях, якія наблізяць дзень перамогі. Гэта датычыцца і рашэнняў, якія нададуць Украіне прынцыпова новую ролю ў еўрапейскай супольнасці. Уступленне ў ЕС моцнай Украіны з магутным ваенна-эканамічным і чалавечым патэнцыялам умацуе еўрапейскае лідарства ў свеце, павялічыць уплыў і значэнне Еўропы на міжнароднай арэне».

ав/niezalezna.pl

Пэтр Павэл: Мы павінны забяспечыць Украіну ўсім, чаго ў яе няма

03.02.2023 12:01
Украіна можа быць каштоўным членам НАТА з адной з самых вопытных армій у Еўропе, лічыць новаабраны прэзідэнт Чэхіі.