Беларуская Служба

У чаканні смуты «Газпрам» стварае ўласную прыватную армію

08.02.2023 12:40
Энергетычны канцэрн будзе валодаць 70% акцый ПВК, якая ў канчатковым выніку павінна абараняць крытычна важную інфраструктуру Расіі.
FA: sankcje nałożone na Rosję są skuteczne.
"FA": sankcje nałożone na Rosję są skuteczne.Shutterstock

Ваенная выведка Украіны апублікавала ўказ прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна аб стварэнні прыватнай ваеннай кампаніі пад кіраўніцтвам «Газпрамнафты», якая ўваходзіць у групу «Газпрам», піша польскі партал biznesalert.pl. Энергетычны канцэрн будзе валодаць 70% акцый ПВК, якая ў канчатковым выніку павінна абараняць крытычна важную інфраструктуру Расіі ў адпаведнасці з палажэннямі закона аб бяспецы паліўна-энергетычнага комплексу.

Украінцы мяркуюць, што гэты крок сведчыць аб нарастаючым суперніцтве ў Крамлі, у якім іншыя гульцы ствараюць прыватныя арміі па прыкладзе «Групы Вагнера» Яўгена Прыгожына. Цікава, што нядаўна былы расійскі камандзір на Данбасе Ігар Гіркін ацаніў, што ў выпадку чарговых паражэнняў ва Украіне прэзідэнт Уладзімір Пуцін можа ўцячы з Расіі. На яго думку, Пуцін можа ўцячы, як некалі гэта зрабіў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

Уварванне Расіі ва Украіну доўжыцца амаль год і не прынесла чаканых вынікаў для ўладароў Расіі. Крэмль не адмаўляецца ад свайго плана па змене ўлады ў Кіеве, але Расія не ў стане дасягнуць сваіх ваенных і палітычных мэтаў. Адзіная на што здольны агрэсар намагацца ажыццявіць наступленне ва ўсходняй Украіне без прагрэсу на іншых участках фронту.

эж

Зянон Пазьняк: Час дэзынтэграваць пачварную імперыю. Альбо не будзе яе – альбо не будзе нас

07.02.2023 17:58
Зянон Пазняк падкрэсліў небяспеку паўтарэння памылак Захаду ў адносінах да расійскага імперыялізму.