Беларуская Служба

У Польшчы разгортваецца кампанія перадвыбарчых абяцанняў

09.02.2023 13:49
Палякі любяць атрымліваць падарункі на выбары.
ГаласаваннеTumisu /pixabay.com/CC0 Public Domain

Папулісты бягуць па ўладу – піша каментатар часопісу Do Rzeczy Пётр Габрыель (Piotr Gabryel). Паступова ў Польшчы разгортваецца кампанія перадвыбарчых абяцанняў. Палякі любяць атрымліваць падарункі на выбары, аб чым сведчаць вынікі апошняга галасавання. Пры гэтым мала хто задаецца пытаннем, адкуль узяць сродкі на ўсе гэтыя прэзенты.

Адны папулісты будуць прапанаваць замяніць «500+» праграмай «700+» або нават «1000+», іншыя кінуць абяцанне ўвесці чарговыя антыінфляцыйныя бар’еры і дадаткі – на вугаль, газ, электрычнасць, бензін ды іншае.

На пэўна паявяцца прапановы і для пенсіянераў. Ёсць жа ўжо 13-ая і 14-ая пенсіі, чаму б не ўвесці пенсію нумар 15 і 16 і атрымаць удзячнасць пенсіянераў. Агулам, чаму б не выплачваць 24 пенсіі ў год!?

Не хочацца верыць, што абяцанне, якое прынесла перамогу партыі «Права і справядлівасць» у 2015 годзе, на гэты раз не паявіцца ў павестцы. Гэта паніжэнне пенсійнага ўзросту. Тады ён быў паніжаны з 67 гадоў да 65 (мужчыны) і 60 (жанчыны). Верагодна, і цяпер знойдзецца групоўка, якая паабяцае вярнуцца да старога пенсійнага ўзросту – 55 гадоў для жанчын і 60 для мужчын.

нг